У суботу, 8 снежня, у СШ №2 г.Каменец на першынстве раёна права называцца лепшымі шахматыстамі аспрэчвалі вучні сярэдніх і базавых школ.
Спаборніцтвы сярод каманд сярэдніх школ прайшлі ў дзвюх групах. У першай перамаглі шахматысты з Высокаўскай СШ (за каманду згулялі Эдуард Дзенісюк, Багдан Савасц’яненка, Віктар Шудзейка і Кацярына Вялічка). Квартэт Белавежскай СШ (Вадзім Храпко, Антон Лесік, Юрый Палажэвец і Паліна Гурыновіч) стаў другім. На трэцім радку гаспадары турніру, вучні СШ №2 Максім Ліцкевіч, Дзмітрый Шкель, Аляксандр Вінярскі і Тамара Люкевіч.
У другой групе вікторыя за прадстаўнікамі Рэчыцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы Юліяй Хоміч, Раманам Балюком, Дзмітрыем Казаком і Дзмітрыем Хомічам. На другім месцы “чацвёрка” з Турнянскай СШ – Валянцін Фядыніч, Яўгеній Фядыніч, Сяргей Пашко і Алена Фядыніч. У Амелянецкіх вучняў Дзяніса Таргоні, Кірыла Вольфа, Ганны Арловай і Паўла Таргоні трэцяе месца.
Шахматная карона ў турніры сярод базавых школ дасталася камандзе з Агароднікаў, у склад якой уваходзілі Ганна Дземянчук, Артур Хамюк, Аляксандр Юрчанка і Максім Барбашоў. Дзмітрый Навумік, Ілья Каратышэўскі, Марыя Прыведзенец і Аляксандр Сініцкі прынеслі Хадасоўскай школе другое месца. Замкнулі прызавую тройку Аляксандра Гур’янава, Дзмітрый Чыкідзюк, Ілья Таргоня і Андрэй Гайдуковіч з Каленкавічаў.
* * *
9-10 снежня ў Брэсце прайшло першынство вобласці сярод спартыўных школ.
Сярод камянчан вызначаліся Павел Клімук (скачкі ў вышыню, вынік – 1,55 м), Міхаіл Штамер (штурханне ядра, вынік – 11,65 м). Абодва юнакі занялі трэцяе месца. Таксама парадавала Яна Рапека. З вынікам 27,27 сек яна стала другой на двухсотметроўцы.
Сяргей Аляшчэня.
Это может быть интересно:
-
В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ РОДИТЕЛЕЙ ВОЕННОСЛУЖАЩЕГО ПОБЛАГОДАРИЛИ ЗА СЫНА
-
ВИКТОР БОБР: 25 ЛЕТ «У РУЛЯ» ОАО «АГРОНИВА»
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе