Дзень інваліда нельга лічыць святам у шырокім сэнсе слова. Хутчэй гэта дзень моцных, мэтанакіраваных людзей, тых, каг
о не зламалі абставіны. Менавіта для іх, пажылых людзей і дзетак з Высокаўскай са-
наторнай школы, на пачатку снежня ў мясцовым ГДК прайшла канцэртная праграма “Зноў галіна хіснулася”.
Выступалі вучні Высокаўскай дзіцячай музычнай школы і самадзейныя артысты Дома культуры. А потым да іх далучыліся самі гледачы, якія цэлы месяц рыхтавалі свае выступленні пад чулым кіраўніцтвам супрацоўнікаў Дома культуры. Гучалі песні, вершы, маналогі… Тыя артысты, што ўпершыню выйшлі на сцэну, крыху хваляваліся, але шчырыя апладысменты падтрымлівалі іх, дапамагалі сабрацца. Канцэрт атрымаўся і працягваўся нават падчас наступнага чаявання. Як выдатна спявалася пад залівісты акардэон!
А за дапамогу ў арганізацыі свята шчыры дзякуй СААТ “Белавежскія сыры”, а таксама – індывідуальным прадпрымальнікам: Мікалаю Байдоўскаму (магазін “Гасцінец”) і Марыне Сопінай (УП “Міхмар”, магазін “Фартуна”).
Алег ГРЫПІЧУК, дырэктар Высокаўскага ГДК.
Это может быть интересно:
-
Пятага сакавіка сёлета Кандрату Крапіве споўнілася б 130 гадоў
-
Комментарий сенатора Александра Карпицкого, главного врача Брестской областной клинической больницы
-
Первое заседание ОПЦ в Каменце: конкретно, предметно и по делу
-
Плачет вся Каменецкая библиотека: прощай, мурлыка
-
Две школы каменецкого района стали участниками «звездного» эксперимента