Сцэна раённага Дома культуры стала пляцоўкай для надзвычай важнага моманта, з якога распачалося свята. Пасля віншавальных слоў намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Дзяніс Шпак уручыў ордэны Маці дзвюм жанчынам.
Загадчык тэрапеўтычнага адзялення Высокаўскай гарадской бальніцы Алена Мартысюк і работнік рэспубліканскага санаторыя “Белая Вежа” для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў Надзея Сцяпанава з хваляваннем прынялі значныя дзяржаўныя ўзнагароды і вярнуліся ў глядзельную залу, дзе іх чакалі любімыя сем’і.
Канцэрт-падарунак у гэты святочны дзень падрыхтавалі для шматлікіх гледачоў артысты з усёй Камянеччыны. Сярод іх – Ганна Грушэўская, Алеся Амінава, Міхаіл Стасевіч, Аляксандра Раманюк, Дзмітрый Дзябёлы, Наталля Сідарук, Таісія Мацвеева, скрыпічны ансамбль “Чароўныя смычкі”, вакальны гурт “Калінушка”, народны ансамбль сучаснага танца “Тандэм” і ўзорны ансамбль эстраднага танца “Капрыз” Камянецкага РДК, рэтра-квартэт “MIX” з Пелішча, вакальны ансамбль “BABYBOOM” з Відамлі, Алеся Жыўчук з Расны і Марыя Ніканчук з Высокага.
Настасся Нарэйка
Фота Яўгенія Арабейкі
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
За Лукашенко уже собрано более 700 тысяч подписей
-
Как и где восстановить Airbag в авто после срабатывания?
-
Крайний срок — 15 ноября: что надо знать про единый имущественный платеж
-
ЗАСЕДАНИЕ КООРДИНАЦИОННОГО СОВЕТА “БРЕСТОБЛАГРОСЕРВИСА” ПРОШЛО В КАМЕНЦЕ
-
В Каменце прошел пикет по сбору подписей для выдвижения в кандидаты в Президенты