З 1 па 30 лістапада ў раёне праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў з прымяненнем зброі, выяўленні той, што захоўваецца незаконна, спыненні фактаў браканьерства. Па стану на 20 лістапада з абароту зняты дзве незарэгістраваныя паляўнічыя гладкаствольныя стрэльбы (адна ў жыхара в.Лешня, другая была кінута браканьерамі, яе ўладальнік устанаўліваецца), а таксама газавы рэвальвер (у жыхара г.Высокае).
А жыхар вёскі Расна добраахвотна здаў у РАУС 40 патронаў калібра 5,45 мм, якія выкарыстоўваюцца ў аўтаматах Калашнікава і зброі падобнай канструкцыі. Як вядома, у выпадку добраахвотнай здачы зброі і боепрыпасаў ніякага пакарання не будзе. А выявіць міліцыя – адказвай па закону. Калі вам вядомы факты незаконнага захоўвання агнястрэльнай зброі, паведамляйце аб гэтым у райаддзел міліцыі (Каменец, вул.8 Сакавіка,1; тэл. 102, 2-12-02, 2-21-55) ці ў раённае аддзяленне УКДБ (Каменец, вул.40 год БССР,1; тэл. 2-15-98). Сюды ж звяртацца і для добраахвотнай здачы зброі і боепрыпасаў.
Эдуард АСАПРЫЛКА,
старшы інспектар па дазваляльнай сістэме райаддзела міліцыі.
Это может быть интересно:
-
Пятага сакавіка сёлета Кандрату Крапіве споўнілася б 130 гадоў
-
Комментарий сенатора Александра Карпицкого, главного врача Брестской областной клинической больницы
-
Первое заседание ОПЦ в Каменце: конкретно, предметно и по делу
-
Плачет вся Каменецкая библиотека: прощай, мурлыка
-
Две школы каменецкого района стали участниками «звездного» эксперимента