Камянеччына смуткуе з выпадку смерці нашага земляка Уладзіміра Гніламёдава

Учора, 3 лістапада, на 87 годзе жыцця завяршыў свой зямны шлях наш зямляк, беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык, празаік Уладзімір Гніламёдаў.

Уладзімір Васільевіч нарадзіўся 26 снежня 1937 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Кругель.

Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна. Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, быў настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна.

Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі…

Уваходзіў у склад Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Грамадскага савета пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Аўтар раманаў “Валошкі на мяжы” (2004), “Уліс з Прускі” (2006), “Расія” (2007), “Вяртанне” (2008), “Вайна” (2010), “Пасля вайны” (2015).

Камянеччына смуткуе з выпадку смерці нашага таленавітага земляка.

Рэдакцыя “НК”

Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam