Нядаўна асартымент Камянецкага хлебазавода папоўніўся навінкамі: тут пачалі выпякаць заварны хлеб “Ржаная нива”, “Рижский с медом”, “Духмяный”, “Элитный”, “Бородинский” у фармавым выглядзе і подавым.
Кожныя суткі асартымент прадукцыі на прадпрыемстве складаецца з 60-і найменняў, а хлебабулачных вырабаў выпякаюць да 3-х тон. Мука сюды паступае не толькі з Брэсцкага камбіната хлебапрадуктаў, і ўся яна з айчыннага зерня.
– Яно стабільнае па колькасці і якасці клейкавіны, – кажа начальнік лабараторыі хлебазавода Вераніка Мярзлова, – але ўсё роўна праца з хлебам, які для нас нібы жывая істота, патрабуе надзвычай вялікай увагі і дакладнасці. Бо наступная партыя мукі можа мець нейкія адрозненні ад папярэдняй, што трэба абавязкова мець на ўвазе.
Хлеб выпякаем па канкрэтных заяўках, і тое, што іх колькасць, у тым ліку на новыя для нас сарты заварнога хлеба, не зніжаецца, сведчыць, што яны прыняты спажыўцом, што мы яму дагадзілі. Прынамсі, класічныя рэцэпты “Бородинского” нашы пекары “ператварылі” ў той самы славуты хлеб з цёмнай глянцавай корачкай, прыемным мякішам і саладкаватым смакам.
У залежнасці ад прапорцыі пэўнай мукі на прадпрыемстве выпякаюць хлеб жытне-пшанічны і пшанічны, а з улікам народных традыцый – з выкарыстаннем соладу, патакі, каляндры, вотруб’я, сухафруктаў, цукровага мёду. Упор тут робяць на распрацоўку палепшаных заварных сартоў хлеба.
Доля хлебабулачных вырабаў у агульным аб’ёме вытворчасці складае 90%, кандытарскіх – 10%. Выпускаюць тут яшчэ і харчовыя канцэнтраты для рэалізацыі ў розніцы.
Камянецкі хлеб – на паліцах магазінаў “белкаапсаюзаўскай” гандлёвай сеткі, у т. л. у Жабінцы, Брэсце, ва ўстановах закрытага тыпу (паводле вынікаў абавязковых тэндэраў). А яшчэ яго ахвотна бярэ “Еўраопт”, дзе ўвогуле цэняць разнастайнасць. Канкурэнцыя на тым рынку высокая, і рэалізацыю 3-х тон печанага хлеба ў суткі камянецкія пекары лічаць неблагім вынікам сваёй працы, дакладней – ацэнкай спажыўцоў. Прычым названая лічба – вышэй, чым была месяцы тры назад.
Галіна НОВІК.
Фота Віталія Дулевіча.
Это может быть интересно:
-
На Каменетчине проходит плановый учебный сбор с военнообязанными территориальных войск района
-
Александр Карпицкий провел мониторинг товаров в «Евроопте» в Каменце
-
Новому магазину в Каменце требуются сотрудники
-
«Катрынка» и «Белавежская цявiнка» приняли участие в праздничных мероприятиях в Барановичах
-
В Каменце у редакции «НК» был замечен краснокнижник