Паводле вынікаў мінулага года Камянецкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм (дырэктар Мікалай Федарэнка, на здымку) адзначана на абласным узроўні: прызнана пераможцам абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на прадпрыемствах Брэстчыны ў 2023-м; Камянецкае ПМС заняло 2-е месца ў намінацыі “Арганізацыі вытворчай сферы са спісачнай колькасцю работнікаў на канец года да 100 чалавек уключна”.
Меліяратарам удаецца павя лічваць аб’емы работ, паступова абнаўляць тэхнічны парк. Сёння тут працуюць 50 чалавек. Паколькі будаўніцтва новых меліярацыйных сістэм цяпер не вядзецца, такой коль касці работнікаў дастаткова для падтрымання ў дзеяздольным стане тых, што былі асвоены ў савецкі час. Сіс тэма ка налаў патрабуе пастаяннага догляду – інакш яна выйдзе са строю. Агульная працягласць адкрытай сеткі іх – 1129,1 км; плошча асушаных земляў у раёне – 21 410 га. Летась агульная выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг склала 2,969 тыс. руб., з іх у сферы асноўнай дзейнасці – 2, 392 тыс. руб. У ліку іншых паслуг – транспартныя, арэнда тэхнікі. Дарэчы, на балансе прадпрыемства 10 экскаватараў, 4 бульдозеры, 13 трактароў, 2 каналаачыш чальнікі (адзін з іх купілі сёлета), касілкі, сродкі малой механізацыі.
Летась былі куплены таксама ў лізінг бульдозер і экскаватар, якія даверылі Канстанціну Кізіму і Юрыю Петухову.
На падставе бізнес-плана сёлета маюць намер асвоіць крыху больш за 3 млн. руб., у тым ліку на рэканструкцыю мелія рацыйных сістэм запланавана 1, 324 тыс. руб., на рамонтна-эксплуатацыйныя работы на меліяра цыйных і водагаспадарчых сістэмах – 753 тыс. руб., на культуртэх нічную меліярацыю – 144 тыс. руб. На іншых работах і паслугах прадпрыемства плануе зарабіць 780 тыс.руб. Фонд заработнай платы за 4 месяцы года – 244, 8 тыс. руб., што больш на 58,5 тыс. руб. да такога ж перыяду 2023-га. Сярэднямесячная зарплата 1360 руб. – на 20 % вышэй мінулагодняй за гэты ж час.
Штораніцы на працоўную вахту выязджаюць да 15 розных машын і агрэгатаў. Але без чалавека тэхніка – толькі метал. Галоўная роля належыць вопытным і адказным работнікам, ад граматнасці дзеянняў якіх залежыць эфектыўнасць выкарыстання зямлі. І словы пра адказнасць тут – зусім не пафас. Кадравыя пытанні заўжды ў полі зроку. Вось і цяпер гатовы прыняць на работу бульдазерыста, экскаватаршчыка, трактарыста. Надзейным па мочнікам дырэктара стаў Дзяніс Андрыевіч, які па размер каванні пяць гадоў таму прыехаў у Каменец і па чынаў тут інжынерам. Цяпер ён намес нік кіраўніка прадпрыемства. – Працуем паводле праграмы рэканструкцыі меліяра цыйных сістэм, аб’ектаў і збудаванняў у адпаведнасці з рас працаванымі праектамі. Аб’ екты рэканструкцыі прадпрыемства само не выбірае. Існуе працэдура інвента ры – за цыі – адзін раз у 5 гадоў – дзеля атрымання даных для рас пра цоўкі праектаў дзяржпраграм і рэгіянальных комплексаў мерапры емстваў у галіне меліярацыі. Цяпер калектыў заняты на рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы “Белавежскі дрэнаж” пло шчай 101,8 гектара ў ААТ “Савушкіна пушча” – увод у чэрвені, а таксама – на дог лядных работах. Вельмі важна, што гэтую галіну актыўна падтрымлівае дзяржава. Прэзідэнт не раз адзначаў неабходнасць ут рым ліваць меліярацыйныя каналы ў чысціні і парадку, своечасова абслугоўваць, каб кожны лапік зямлі быў у севазвароце. Ён трымае на кант ролі пытанні аднаўлення і выкарыстання меліярацыйных земляў. Гэта з яго вуснаў у свой час прагучала: “Спасать надо мелиорацию как отрасль”… Усе работы, звязаныя з аб слугоўваннем меліяра цый ных сіс тэм, фінансуюцца аб ласным і рэспубліканскім бюд жэтамі. У 2024-м на асноўную дзейнасць прадпрыемства вы дзелена 2,221 тыс. руб. Калі за 2015 – 2020 г.г. у раёне было ўведзена ў эксплуатацыю 1 тыс. гектараў меліяраваных земляў, дык толькі за 2023-і – 909. Сёлета ў планах – 902 гектары.
Галіна НОВІК
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Добрые дела на благо малой родины: как Мария Соботович помогает нуждающимся и вдохновляет односельчан
-
Медовые традиции Чемерей: как семья Шостик заботится о пчелах круглый год
-
Путешествие на край Европы: как Георгий Грибов покорил континент
-
Людмила Малиновская: «Они – мои родные люди»
-
Новому тротуару в Каменце «к лицу» бы новый забор