27 жніўня прайшла гульня на Кубак Камянецкага раёна паміж камандамі ФК «Агра-Пелішча» і ФК «Белавежскі».
Яшчэ да пачатку гульні каманды ўразілі прысутных сваей экіпіроўкай. Калі «белавежцы» нагадвалі «Скуадра Адзура», дык «пеліщанцы» былі апрануты ў адзенне «жоўта-блакітных» з украпленнямі харвацкіх шашачак. З першых хвілін ФК «Белавежскі» вызначыў свае амбіцыі на перамогу. Менш за 20 хвілін спатрэбілася Андрэю Каралюку і Дзмітрыю Чыбісаву, каб пасля памылак крайніх абаронцаў ФК «Агра-Пелішча» зрабіць лік 2:0.
Здавалася, гульня пойдзе ў адны вароты. Але кароткія каманды з броўкі сваім гульцам ад трэнера (у ФК «Агра-Пелішча» ім з’яўляецца Дзмітрый ПЫКАВЫ) змаглі дапамагчы наладзіць гульню ў атацы. І першы стрэл па варотах белавежцаў (ён адбыўся са штафнога ўдара) Руслана Аляхновіча скараціў лік. Праз некалькі хвілін Дзмітрый Стома робіць лік 2:2. З такімі лічбамі каманды і пайшлі на перапынак.
Другі тайм па інтрызе нічым не саступаў лепшым гульням АПЛ. Менш за 20 хвілін хапіла двум Андрэям, Пашко і Рахлею, а таксама Максіму Пушкарэвічу, каб давесці лік да разгромнага на карысць ФК «Агра-Пелішча». Пачаўся невялікі дожджык, над стадыёнам згусціўся змрок. І тут ФК «Белавежскі» прарвала – Антон Горбач і Юрый Вабішчэвіч скарачаюць лік да мінімуму і дапамагаюць вярнуцца ў бітву за Кубак. Гледачы, якіх было нямала, пачалі нават жартаваць пра заканчэнне сустрэчы ў поўнай цемры. Націск каманды, што прайгравала, у апошнія хвіліны да поспеху не прывёў. Свісток суддзі Юрыя Рымчонка (дапамагалі Сяргей Ярашук і Дзмiтрый Фёдараў) абвясціў перамогу ФК «Агра-Пелішча» з лікам 5:4.

А далей – момант уручэння Кубка пераможцам дырэктарам РФСК «Лідар» Андрэем Мушыцам. Ён паведаміў, што гэта не апошняя гульня сезона. Нас чакае «бітва» за суперкубак Камянецкага раёна, у якой сустрэнуцца чэмпіён раёна ФК «Агра-Ніва» і новаспечаны ўладальнік Кубка Камянецкага раёна ФК «Агра-Пелішча». Тэрміны на дадзены момант не вызначаны ў сувязі з запланаванай рэканструкцыяй гульнявога газона стадыёна. Хаця, паводле майго ўражання, пляцоўка ў Каменцы адпавядае самым высокім патрабаванням. Але чаму не замахнуцца на газон узроўню англійскага Уэмблі?
Руслан СКУРАТАЎ.
Это может быть интересно:
-
Спортсмены ДЮСШ «Пуща» показали высокие результаты на соревнованиях
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке