На гэтым тыдні завяршыліся сёлетнія раскопкі недалёка ад Мурыноў Малых. Іх праводзілі будучыя гісторыкі – першакурснікі БДУ, а таксама валанцёры-старшакурснікі і выпускнікі Брэсцкага педуніверсітэта.

Кіравала раскопкамі Алена Касюк, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Усе 20 дзён на раскопках правёў і аўтар гэтых радкоў, прадстаўнік Інстытута археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, які супрацоўнічае з БДУ ў рэалізацыі праекта “Археалогія сучаснага памежжа Польшчы і Беларусі ў 1-й палове 1-га тысячагоддзя н. э.”

пазнаёміліся ў адной з такіх экспедыцый. Цяпер яны – сям’я.
Гэты археалагічны помнік, што мае назву “селішча Радасць-2”, вядомы з 1963 года. Двума гадамі раней маскоўскія археолагі даследавалі тут курганы 8-10 стст. н. э., якія з’яўляюцца эталоннымі помнікамі райкавецкай культуры для Беларусі. Недалёка ад іх, у полі, былі зроблены знаходкі, што далі падставу весці гаворку пра асобны археалагічны помнік. Праўда, першыя раскопкі тут былі наладжаны толькі ў 1997-м: адкрыты месца паселішча і могільнікі жалезнага веку.
У час раскопак 1997-99 гадоў было знойдзена ўнікальнае пахаванне 3-2 ст.ст. да н. э.: крэміраваныя астанкі двух чалавек і каваныя жалезныя фібулы (засцежкі). Па ўсіх прыметах іх уладальнікі прыйшлі сюды, не на пустое месца, з паўночна-ўсходняй Германіі або цэнтральнай Польшчы. У антычных крыніцах гэтыя людзі, што сумяшчалі традыцыі кельтаў і старажытных германцаў, вядомыя як бастарны.
Былі знойдзены і грунтовыя пахаванні 1-2 стст. н. э. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што тут пахаваны продкі сучасных славян – венеды. Іх, мабыць, выцеснілі адсюль германскія готы, якія да пачатку 5 ст. н. э. жылі на тэрыторыі Пабужжа і цэнтральнага Палесся. Але пад націскам яшчэ больш ваяўнічых гунаў (качэўнікаў) вымушаны былі адысці на землі Рымскай імперыі, частка готаў вярнулася ў Скандынавію.У межах помніка “Радасць-2” адшукалі матэрыялы і пражскай культуры 6-7 стст. н. э. (фрагменты гаршкоў, жалезныя нажы, прасліца і інш.), звязаныя з гістарычнымі славянамі. Калі раней даведаліся тут пра курганны могільнік, дык цяпер ведаем, што на гэтым месцы была і вёска.

(канец 2 ст. н. э.).
Гаворка ўжо пра славян, і належалі яны, хутчэй за ўсё, да племені валынян. Яны жылі тут бесперапынна, пачынаючы з 8 ст. Рэшткі дамашняй жывёлы, сляды кавальства і ткацтва пацвярджаюць гэта. А вось будаўнікамі, мурынамі (Мурыны Малыя) сталі ў 13 ст., калі будавалася Камянецкая вежа, і гліна ў пойме Лясной была сыравінай для вырабу цэглы. Не раней за 15 ст. тут з’явілася драўляная царква, якая пераносілася (вакол яе ў розны час узнікалі могілкі, у т. л. на якіх хавалі святароў і фундатараў царквы).
Даследаванні сведчаць, што тэрыторыя Мурыноў Малых і прылеглага поля ў накірунку Радасці засяляліся прадстаўнікамі розных культур, пачынаючы з 8-7 тысячагоддзяў да н. э. Людзі разумелі выгоды, якія давала ім вада, – блізкасць ракі. Тут уся археалогія паўднёва-заходняй Беларусі, а Мурыны Малыя – практычна археалагічны помнік з эпохі мезаліту.
У 2012 годзе на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на тэрасе левага берага Лясной, выяўлена стаянка з матэрыяламі каменнага і бронзавага вякоў; на жаль, частка помніка пашкоджана невялікім пясчаным кар’ерам. У межах Мурыноў Малых знойдзена некалькі могільнікаў масавага пахавання 15-18 стст., што звязваем з ваеннымі дзеяннямі або эпідэміяй. Неабходныя асцярожнасць і ашчаднасць у адносінах да іх.
Таму без археалагічных доследаў любыя будаўнічыя работы тут былі б парушэннем сучаснага заканадаўства. На наступны год зноў плануем археалагічнае даследаванне селішча і грунтовага могільніку “Радасць-2”. Надзвычай удзячныя дырэкцыі ААТ “Відамлянскае” і мясцовым жыхарам за садзеянне ў нашай працы.
Вадзім БЕЛЯВЕЦ, дацэнт Інстытута археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
ПРИ ПОЖАРЕ В ЖИЛОМ ДОМЕ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ТРАВМИРОВАНА ЕГО ХОЗЯЙКА
-
До 2 мая призывникам нужно прибыть в военный комиссариат Каменецкого района
-
В Каменце запланирована серия субботников во дворах многоквартирных домов
-
20 копеек за литр — стоимость березового сока в Каменецком районе. Где можно купить?
-
Рапс входит в топ-10 ценных продкультур. Почему рапсовое масло не залеживается на магазинных полках?