За дзесяць дзён да навагодняга свята ў камянецкім універмагу адкрылася дзіцячае кафэ кшталту буфета.У шырокім асартыменце салодкія прысмакі, поп-корн, марожанае, безалкагольныя напоі. Прыходзьце разам з дзецьмі с 10 да 18 гадзін, па суботах. Тут працуюць без абедзеннага перапынку да 14 гадзін, выхадны – панядзелак. Казка для дзяцей вярнулася на новым месцы.