Ці задумваемся мы, што за шлях праходзіць пісьмо перад тым, як трапляе ў нашу паштовую скрынку? Напэўна, не. А дарога яго, між тым, нялёгкая, і пераадолець яе канверту дапамагаюць супрацоўнікі пошты. Такія, напрыклад, як Людміла Дзік, што ўжо тры гады працуе начальнікам групы апрацоўкі і сарціроўкі пошты Камянецкага раённага вузла паштовай сувязі.
Усё працоўнае жыццё Людмілы Сяргееўны (з 1988 года) звязана з Камянецкім РВПС: пасля заканчэння тагачаснага вучылішча сувязі была тут аператам ЭВМ, інструктарам, старшым інструктарам па эксплуатацыйных і арганізацыйна-тэхнічных пытаннях, цяпер – начальнік групы апрацоўкі і сарціроўкі пошты. Завочна скончыла Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
У падначаленні Людмілы Дзік 9 чалавек, якія прымаюць усю пошту раёна, сарціруюць па аддзяленнях… Кантроль работы падначаленых, падрыхтоўка справаздач, вядзенне аперацый па пенсіях і банкаўскіх паслугах – вось кола яе абавязкаў. “Людміла Сяргееўна ўмее і любіць працаваць, – расказвае аператар Наталля Шуруева. – Вясёлая, абаяльная, строгая, вельмі адказная. З аддзяленняў паштовай сувязі раёна да яе пастаянна звяртаюцца за парадай і дапамогай.” Муж Людмілы Сяргееўны, дарэчы, працуе вадзіцелем, развозіць пошту. “На рабоце ён – мой падначалены, – усміхаецца жанчына. – А дома ўжо начальнік.”
Летась Людміла Дзік была ўзнагароджана Ганаровай граматай Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” за працоўныя заслугі. Акрамя таго, яна – ветэран працы. Да прафесійнага свята Людміла Сяргееўна зычыць калегам цярпення ў нялёгкай працы, поспехаў і здароўя.
Настасся НАРЭЙКА.
Это может быть интересно:
-
О геноциде белорусского народа говорили со школьниками в Турнянской СШ
-
Цель Украины — переворот в Беларуси. Подробности тайной сходки беглых
-
В Беларуси закрепляются новые избирательные цензы для кандидатов в президенты
-
Как решить «детский» вопрос мирно?
-
ИНВОЛЮЦИЯ: ЖИЗНЬ ВЗАПЕРТИ ДЕЛАЕТ ИЗ ЧЕЛОВЕКА ОБЕЗЬЯНУ. НАГЛЯДНЫМ ПРИМЕРОМ ДЕЛЯТСЯ СОСЕДИ