Итоги соревнования за 2011 год

Райвыканкам прызнаў пераможцамі па выніках работы за 2011 год з уручэннем Ганаровых грамат раённага выканаўчага камітэта і грашовых прэмій у намінацыях:
“За дасягнутыя высокія паказчыкі па тэмпах росту кошту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі і вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці” – ААТ “Белавежскі”;
“За дасягнутыя высокія паказчыкі па вытворчасці і нарыхтоўках мяса” – ААТ “Белавежскі”;
“За дасягнутыя высокія паказчыкі па вытворчасці і нарыхтоўках малака” – ААТ “Белавежскі”;
“За дасягнутыя высокія паказчыкі па вытворчасці і нарыхтоўках зерня” – ААТ “Агра-Зарэчча”;
“За дасягнутыя высокія паказчыкі па вытворчасці і нарыхтоўках цукровых буракоў” – СВК “Агра-Ніва”;
“За дасягнутыя высокія паказчыкі па вытворчасці бульбы” – ААТ “Александрыя-Агра”;
“За эфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых угоддзяў” – ААТ “Відамлянскае”;
“За дасягненне высокіх паказчыкаў па выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод вытворчых прадпрыемстваў Камянецкага раёна” – СААТ “Белавежскія сыры”;
“За дасягненне высокіх паказчыкаў па выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў галіне будаўніцтва” – філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблдарбуд” “Высокаўскае ДРБУ-137”;
“За дасягненне высокіх паказчыкаў па выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў сферы абслугоўвання” – раённае вытворчае ўпраўленне “Каменецрайгаз” унітарнага прадпрыемства “Брэстаблгаз”;
“Лепшая дашкольная ўстанова” – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Раснянскі яслі-сад”;
“Лепшая школьная ўстанова” – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Каменец”;
“Лепшы сельскі Дом культуры і сельскі клуб” – Стаўскі сельскі клуб;
“Лепшая бібліятэка” – Камянюцкая сельская бібліятэка;
“Лепшая ўстанова аховы здароўя” – Навіцкавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
“Лепшая фермерская гаспадарка” – сялянская фермерская гаспадарка “Ляшчук”;
“Лепшы прадпрымальнік Камянецкага раёна” – таварыства з абмежаванай адказнасцю “Аграпрадукт”.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт за дасягнутыя высокія паказчыкі ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і забеспячэння комплекснага сацыяльна-эканамічнага жыцця тэрыторый сельсаветаў у 2011 годзе прысудзілі:
першае месца – Відамлянскаму сельскаму Савету дэпутатаў (старшыня М.Л. Каралюк) з уручэннем Дыплома першай ступені і выдачай грашовай прэміі ў 25 базавых велічынь;
другое месца – Белавежскаму сельскаму Савету дэпутатаў (старшыня А.Р. Хоміч) з уручэннем Дыплома другой ступені і выдачай грашовай прэміі ў 20 базавых велічынь;
трэцяе месца – Камянюцкаму сельскаму Савету дэпутатаў (старшыня А.І. Мазгова) з уручэннем Дыплома трэцяй ступені і выдачай грашовай прэміі ў 15 базавых велічынь.
Пераможцамі раённага конкурсу сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання прызнаны:
сярод калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання – вулічны камітэт вуліцы Набярэжнай і завулка Лясны аграгарадка Камянюкі (старшыня вулічнага камітэта В.У. Рэбік) з уручэннем Дыплома і выдачай грашовай прэміі ў 10 базавых велічынь;
сярод аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання – стараста вёскі Кавалікі Сацюк Валянціна Уладзіміраўна з уручэннем Дыплома і выдачай грашовай прэміі ў 5 базавых велічынь.
Пераможцамі раённага спаборніцтва з узнагароджаннем Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта і ўручэннем грашовых прэмій у памеры 5 базавых велічынь кожнаму са сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, прызнаны:
Савацееў Дзяніс Вячаслававіч, аператар па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ААТ “Белавежскі”, які атрымаў сярэднясутачную прывагу адной галавы жывёлы 936 грамаў;
Русакевіч Святлана Яўгеньеўна, аператар машыннага даення кароў ААТ “Белавежскі”, якая надаіла 9612 кг малака ад адной фуражнай каровы.
Па выніках удзелу ў раённай круглагадовай спартакіядзе сярод калектываў фізічнай культуры сельгасаб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый узнагароджаны Граматамі і памятнымі кубкамі аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама:
СВК “Агра-Ніва” – першае месца;
ААТ “Белавежскі” – другое месца;
ААТ “Агра-Зарэчча” – трэцяе месца.

Добавить комментарий