Для кожнага некалі маленькага хлопчыка прыходзіць час, калі ўсё часцей чуецца навокал слова “армія”. Адны бягуць збіраць даведкі аб надуманых хваробах, а другія – шукаюць любыя спосабы, каб па-сапраўднаму трапіць у дарослае жыццё.
Ужо традыцыйным у нашым раёне стаў Дзень прызыўніка, калі маладым людзям ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць павесткі. Так, напярэдадні самага галоўнага свята краіны – Дня перамогі – 8 мая ў гарадскім Доме культуры Каменца каля 50-і навабранцаў атрымалі запаветную паперку з чыслом адпраўкі ў воінскія фарміраванні.
На ўрачыстасці прысутнічалі бацькі і дзяўчаты будучых абаронцаў, а таксама госці, якія гаварылі шмат пранікнёных і шчырых словаў у адрас хлопцаў.
Першым да прысутных з духоўнымі настаўленнямі звярнуўся айцец Валерый, клірык Свята-Сімяонаўскай царквы г.Каменец. Ён павіншаваў са святам Вялікадня, а прызыўнікоў – з вельмі важным крокам у іх жыцці. “Подзвіг служэння іншаму чалавеку – гэта вялікі подзвіг. Не кожны ў жыцці можа выбраць яго, каб часцінку сябе аддаць для бліжняга”, – зазначыў свяшчэннік.
Са сцэны да прызыўнікоў звярталіся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Антончык і старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Валянціна Маеўская.
Для кожнага з бацькоў юнакоў, што заўтра стануць сапраўднымі мужчынамі, іх дзеці назаўсёды застануцца маленькімі хлопчыкамі, якія зусім нядаўна гулялі з дзіцячымі аўтаматамі. З вялікім гонарам за свайго сына, а таксама за тых, хто разам з ім адправіцца служыць, з пажаданнямі добрай дарогі выступіў Дзмітрый Зайцаў – бацька аднаго з прызыўнікоў г.Высокае. Адказнае слова пачулі ад прызыўніка Аляксандра Краўчука.
Перад тым, як ваенны камісар раённага ваеннага камісарыята Юрый Самашук пачаў самую адказную справу – уручэнне павестак, да прысутных звярнуліся ваеннаслужачыя пагранічнай заставы “Камянюкі”, якія потым паказалі асноўныя правілы па разборцы-зборцы аўтаматаў.
Можна толькі здагадвацца аб тым, як трымцела сэрца кожнага маладога чалавека, калі яны падымаліся на сцэну… Наперадзе іх чакае школа жыцця, пасля якой многія з іх прыйдуць зусім іншымі людзьмі. Галоўнае, каб у любой сітуацыі яны памяталі аб тым, што дома іх любяць і чакаюць іх родныя і блізкія.
Першая адпраўка навабранцаў у ваенныя часці адбудзецца 15 мая. У добры шлях!
Наталля ГРЫЦУК.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
PREMIER LEAGUE 2024-2025 по мини-футболу.1/4 ФИНАЛА PLAY-OFF: Green – ФК «Высокое»
-
Профессий много, а надо сделать выбор в пользу одной
-
PREMIER LEAGUE 2024-2025 по мини-футболу.1/4 ФИНАЛА PLAY-OFF. Первый матч. Агро-Пелище — Мясокомбинат
-
МОШЕННИКИ ИСПОЛЬЗУЮТ ИМЯ КОМПАНИИ «БЕЛТЕЛЕКОМ» ДЛЯ РАСПРОСТРАНЕНИЯ ФЕЙКОВОЙ ИНФОРМАЦИИ
-
«Эрудиты» из Пелищ заняли 3 место в интеллектуально-развлекательной игре от БРСМ
1 thought on “З чаго пачынаецца армія?”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
глаза испуганно большие =), а военный хитер =)