Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай пагрангрупы,
28 кастрычніка на ўчастку пагранзаставы “Камянюкі” у 15.25 пагранічным атрадам у населеным пункце Камянюкі на ўскраіне лесу былі затрыманы трое грамадзян Грузіі, жыхары Тбілісі.
Пры сабе яны мелі пашпарты, у якіх значыліся 1978, 1979 і 1986 г.н. Часова беспрацоўныя. Затрыманыя знаходзіліся ў пагранічнай зоне без дазваляльных дакументаў. Пагранічнікам растлумачылі, што прыбылі ў Беларусь з мэтай працаўладкавання. Аб тым, што знаходзяцца ў пагранічнай зоне, не ведалі, аднак дзве сумкі з асабістымі рэчамі, тры мабільныя тэлефоны і 450 долараў ЗША не забылі прыхапіць. На іх былі аформлены пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння паводле артыкула 23.30 (“парушэнне пагранічнага рэжыму”). Парушальнікаў змясцілі ў следчы ізалятар тэрмінам да 3-х сутак для далейшага разгляду сітуацыі. 30 кастрычніка затрыманыя былі падвергнуты штрафу ў 0,5 базавых велічынь, дэпартаваны ў добраахвотным парадку з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам на адзін год.
Анастасія ЯНКІНА.
Это может быть интересно:
-
Прокуратура района инспектирует места зимнего досуга
-
В Каменце прошли районные соревнования «Снежный снайпер»
-
ВРЕМЯ ЧУДЕС. НОВОГОДНИЙ УТРЕННИК ДЛЯ ОДАРЕННЫХ ДЕТЕЙ РАЙОНА СОСТОЯЛСЯ В КАМЕНЕЦКОМ ГДК
-
“ОТ ВСЕЙ ДУШИ”. БЛАГОТВОРИТЕЛЬНАЯ АКЦИЯ ДЛЯ ПОЖИЛЫХ ЛЮДЕЙ СТАРТОВАЛА СЕГОДНЯ В ДМИТРОВИЧАХ
-
НОВОГОДНИЕ ПРАЗДНИКИ ПОД ЗНАКОМ БЕЗОПАСНОСТИ