Усмешлівую дзяўчыну, што пазірае з гэтай фатаграфіі, лёгка пазнаюць многія камянчане. Яна працуе прадаўцом (пятага разраду!) у магазіне “Родны кут”, які па старой звычцы нярэдка называюць проста – “хлебны”. Аксана Лісота ласкава пагадзілася расказаць пра сябе для маладзёжнай старонкі раёнкі. Будзем знаёміцца…
Ураджэнка Жабінкаўскага раёна трапіла на Камянеччыну, думаецца мне, зусім невыпадкова. Скончыла Лунінецкі ліцэй прыборабудавання, стала прадаўцом 4 разраду, а потым… Да маладых спецыялістаў завіталі госці з нашага раёна – прадстаўнікі Камянецкага райспажыўтаварыства. Іх аповед пра горад Белай вежы, што можа пахваліцца прыемным суседствам з Нацыянальным паркам “Белавежская пушча”, уразіў Аксану. І яна рашылася. Чаму б не? І ў родныя мясціны ездзіць будзе бліжэй, а гэта – таксама плюс.
Па накіраванні райспажыўтаварыства (а гэта азначае – бясплатна) дзяўчына адвучылася яшчэ і ў Гродзенскім гандлёвым каледжы. На летніх канікулах ўладкоўвалася на працу ва ўніверсам “Любава”, каб і вопыту падназапасіць, і з горадам, дзе жыць выпадае, пазнаёміцца.
Два гады таму, калі навучанне было скончана, прадавец ужо пятага разраду Аксана Лісота стала працаваць у “Родным куце”, а адначасова завочна паглыбляць свае веды ў Гомельскім гандлёва-эканамічным універсітэце. Праз два гады новенькі дыплом стане яшчэ адной узнагародай за плён.
Акрамя таго, райспажыўтаварыства прадаставіла дзяўчыне кватэру, за якую яна плаціць толькі палову цаны. Гэта – добрая падтрымка для чалавека, які адпрацоўвае ў чужым горадзе.
У магазіне новага спецыяліста сустрэлі таксама вельмі прыязна. Атрымалася наладзіць шчырыя, сяброўскія адносіны з калегамі. Невялікі калектыў склаўся і працуе зладжана, дакладна, як гадзіннік, пра што сведчыць хаця б адсутнасць тут недастач. Рэвізіі, што ладзяцца двойчы на год, паказваюць толькі добрыя вынікі. Магазін невялікі, утульны, аснашчаны відэаназіраннем, без якога было б складаней, бо выпадкі, калі людзі спрабуюць вынесці нешта, не заплаціўшы (дарагую каву, напрыклад), на жаль, не рэдкасць.
Літаральна ўсіх сваіх пакупнікоў Аксана ведае ў твар, стараецца быць заўсёды ветлівай, добразычлівай, ахвотна дапамагае і адказвае на ўсе пытанні. Часта завітваюць сюды турысты з Расіі і Польшчы, што прыязджаюць паглядзець на Белую вежу, а таксама адпачывальнікі аднайменнага санаторыя. Каго толькі ні сустрэнеш! Большасць замежных пакупнікоў добра валодае рускай мовай, іншыя спрабуюць тлумачыць свае пажаданні з дапамогай жэстаў.
Цікаўлюся захапленнямі Аксаны, якім яна аддае свой вольны ад работы час.
– Раней актыўна займалася спортам: гуляла ў валейбол і бегала. Цяпер пасля працоўнага дня больш цягне адпачыць. Люблю даглядаць кветкі, займаюся час ад часу рукадзеллем.
А яшчэ ў дзяўчыны ёсць мара – трапіць у Парыж. І абавязкова – у кампаніі каханага чалавека.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!
6 thoughts on “З “Роднага кута” – у Парыж!”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Название статьи, конечно, полностью раскрывает тему З “Роднага кута” – у Парыж!-что о чем?
О человеке и его мечте! Или всё ещё непонятно?
Сметанка брест-литовская даже у нас на Крайнем Севере продается в Мурманской области РФ. Хороший продукт!!!
Ого! Спасибо! А как, если не секрет, вы на наш сайт забрели? )))
Здравствуйте, админы. Я разыскивала своих родственников, с которыми потеряла связь. В интернете увидела статью про моего двоюродного брата Василия “Этапы большого пути Лящуков” . Была приятно удивлена. Вот и подписалась на новости. К сожалению, читаю только на русском языке.В детстве я часто проводила летние каникулы в Рясне. Это были самые счастливые времена в моей жизни!!! Последний раз была в Ваших краях 32 года назад.
Понятно. Спасибо за внимание к нашему сайту. А может поделитесь как нашим белорусам на Крайнем Севере живётся? Интересный материал мог бы получиться.