Асемянатар Надзея Ясюкевіч прыехала па размеркаванні ў Белавежскі пасля заканчэння ў 1984 годзе Ляхавіцкага сельскагаспадарчага каледжа.
Нарадзілася Надзея Аляксандраўна ў Столінскім раёне ў звычайнай сялянскай сям’і. З дзяцінства любіла жывёл, таму пасля заканчэння мясцовай школы не ўзнікла пытанне, куды паступаць і з якой прафесіяй звязаць свой далейшы лёс… Па прыбыцці на месца адпрацоўкі пазнаёмілася са сваім будучым мужам, які таксама трапіў у “Белавежскі” па размеркаванні пасля Пружанскага тэхнікума. Гаспадарка праз паўгода працы выдзеліла працавітай дзяўчыне двухпакаёвую кватэру.
Жанчына прыехала ў пасёлак амаль 30 гадоў таму. Увесь гэты час яна працуе на адным і тым жа месцы – племянной ферме ў Белавежскім. Як зазначае сама Надзея Аляксандраўна, калектыў, у якім шчыруе столькі гадоў, вельмі дружны. “Ды і людзі, што жывуць вакол мяне, цудоўныя. Амаль з усімі падтрымліваю сяброўскія адносіны”, – з радаснай ноткай у голасе гаворыць жанчына.
За той час, што Надзея Ясюкевіч пражыла ў Белавежскім, многае адбылося ў яе асабістым жыцці, але жанчына заўсёды знаходзіла і знаходзіць ва ўсім станоўчае – так жыць прасцей. А яшчэ ў гэтым дапамагае музыка. Акрамя таго, вольную часіну жанчына любіць правесці на кухні за прыгатаваннем якой-небудзь мудрагелістай стравы.
На традыцыйнае пытанне, ці падабаецца праца, адказ не заставіў сябе чакаць: “Канешне! Мне ўсё падабаецца”. Ці не гэта галоўнае для кожнага з нас?
Наталля ГРЫЦУК.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Пеноплекс как шумоизоляционный материал: возможности, ограничения и сравнение с альтернативами
-
Молодость, талант, энергия. Как в Каменце отметили День молодежи и студенчества
-
Опубликовали график плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
Будет громко и весело! Пружаны готовятся принимать рок-фестиваль «СОЛНЦЕСТОЯНИЕ»
-
МЕСЯЦ ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОГО ТУРИЗМА. СВЯТО-ТРОИЦКАЯ ЦЕРКОВЬ В ВОЙСКОЙ КАМЕНЕЦКОГО РАЙОНА