Гэтае пасяджэнне суда адбылося сёлета 15 красавіка. На лаве падсудных – неаднаразова судзімы Сяргей Я. з Жабінкі, 1986 г.н. Ён быў абвінавачаны ў злачынстве па арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”).
У той студзеньскі дзень Сяргей знаходзіўся ў Каменцы, у адным з дамоў па вул.Пралетарскай. І не адзін. Выпівалі… Праз некаторы час пасварыўся са знаёмай дзяўчынай, схапіў яе за шыю, прыціснуў да сцяны, хацеў нанесці ўдар рукой, але чамусьці выхапіў са шклянога слоіка нож… У судзе не мог (ці не хацеў) патлумачыць, чаму нанёс дзяўчыне ўдар нажом у грудную клетку, чаму затым кінуў яго на падлогу, потым падняў і выціраў… Некаторыя паказанні падсуднага не супадалі з тымі, якія ён даваў у ходзе папярэдняга следства. Гэтыя супярэчнасці ён патлумачыў станам алкагольнага ап’янення. Віна падсуднага была пацверджана і паказаннямі сведкаў, і заключэннем экспертызы, якая ўстанавіла, што колата-рэзанае цялеснае пашкоджанне пацярпелай утварылася ад аднаразовага ўздзеяння цвёрдым колюча-рэжучым прадметам тыпу нажа (адпаведна ўказаны яго мяркуемыя памеры). Была выяўлена кроў на майцы пацярпелай і нажы. Паводле нябеспякі для жыцця ўчыненае раненне адносіцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў. І толькі выпадкова не былі закрануты ўнутраныя органы пацярпелай.
Не буду пераказваць паказанні сведкаў, якія падрабязна апісалі ўсё, што бачылі, а сам абвінавачаны спрабаваў апраўдацца тым, што прайшоў час, ён тады быў нецвярозы, таму не памятае ўсіх абставін. Дарэчы, учыненне злачынства ў стане алкагольнага ап’янення судом аднесена да абцяжарваючых абставін, як і тое, што абвінавачаны раней быў пакараны за злачынствы, у тым ліку наўмысныя. А гэта – рэцыдыў. Па месцы жыхарства Сяргей Я. характарызуецца адмоўна.
З улікам усіх абставін суд раёна канчаткова прымяніў да падсуднага пакаранне: пазбаўленне волі на чатыры гады з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму; да гэтага было дабаўлена і неадбытае пакаранне – пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 4 гады 6 месяцаў 14 дзён. Будзе прыменена і прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. З мэтай кампенсацыі маральнага ўрону пацярпелай падсудны павінен выплаціць 2 млн.700 тысяч рублёў (столькі прасіла пацярпелая).
Это может быть интересно:
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке
-
МИД Беларуси решительно осудил эскалацию конфликта на Ближнем Востоке, в результате которой гибнут люди