Заўтра споўніцца тыдзень, як стала мамачкай Ірына Гурман з Высокага. Сімвалічна, што дачушку яна нарадзіла ў Дзень маці. Для Ірыны і яе мужа Аляксандра гэта першае дзіця ў сям’і, жаданае і любімае.
Па традыцыі, якая склалася ў раёне, калі дзень народзінаў прыпадае на Дзень маці, мамачак у радзільным аддзяленні Камянецкай райбальніцы віншуюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. У сераду на гэтым тыдні сюды прыйшлі старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Жураўлёва і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Ірына Гендзель. Яны пажадалі Ірыне Гурман моцнага здароўя, дабра і дабрабыту, душэўнага спакою і любові і падарылі дзіцячы плед для малышкі і касметыку для самой маці.
Это может быть интересно:
-
В Каменецком районе продолжается череда субботников по благоустройству
-
Новый сезон Первой лиги «Нива» начнет домашним матчем с «Днепром»
-
ОГАИ КАМЕНЕЦКОГО РОВД ПРИВЕЛИ СТАТИСТИКУ ДТП В РАЙОНЕ
-
СПЕЦИАЛЬНОЕ ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЕ МЕРОПРИЯТИЕ «ДОМ БЕЗ ПОЖАРА»: КАК ЭТО БЫЛО
-
Иваново готовится к национальному отбору «Славянского базара»