Пасля перапынку, які зацягнуўся больш чым на дзесяць дзён, аднаўляе шэсце чэмпіянат раёна па футболе – адбудуцца матчы шостага тура. А ў мінулую сераду даўгі турніру аддавалі “Аграпрадукт” і “Агра-Зарэчча”, якія праводзілі сустрэчу ў межах пятага тура.
Матч фактычна ішоў за шэсць ачкоў. Перамога “Аграпрадукта” ўключала каманду ў групу лідараў. Калі ж перамагала “Агра-Зарэчча”, каманда адразу пакідала нязвыклае для сябе перадапошняе месца турнірнай табліцы і ўзнімалася на тры пазіцыі. Як паказаў вынік, “алейнікі” па-ранейшаму не набылі стабільнасці. Асабліва цяжкае становішча ў абароне: 20 прапушчаных пры толькі дзесяці забітых (улічваючы і гэтую сустрэчу). Вось і ў гэты раз забіць “Аграпрадукт” змог толькі ў канцы першага тайма (вызначыўся Андрэй Братэнка). Праўда, да таго часу яны ўжо прайгравалі 0:3. Першы гол уляцеў у вароты, калі ішла першая дзесяціхвілінка. Уладзіслаў Міхнюк выйграў барацьбу, збег ад абаронцаў і, не збліжаючыся з кіперам “алейнікаў”, перакінуў яго. Другі гол прыйшоў са стандарту: Сяргей Шульжык са штрафнога зняў павуцінне з левай ад варатара “дзявяткі”. Амаль з гэтай жа пазіцыі крыху пазней Сяргей аформіў дубль. Пасля перапынку “Агра-Зарэчча” яшчэ больш павялічыла перавагу. Уладзіслаў Міхнюк зарабіў пенальці, а Андрэй Іванюковіч з кропкі не прамахнуўся. І ўсё ж канчатковае слова засталося за “Аграпрадуктам”. Адзінаццацімятровы. Б’е Аляксандр Ланец. Гол. Пройгрыш 2:4. Вынік. Цяпер ужо “алейнікі” размясціліся на восьмым месцы, а “Агра-Зарэчча” змагло ўзняцца на пятае. Інтрыга яшчэ больш закручваецца…
Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!