Зубы вставляли, мобильник украли?

Гэта здарылася 27 студзеня ў Белавежскай амбулаторыі: са стала стаматалагічнага кабінета знік мабільны тэлефон “Самсунг”. Прычым, яго гаспадар у той дзень у рабочы час без мабільніка нават не выходзіў з кабінета. Пошук зламысніка вядзецца.

* * *
Дарэчы, сёлета ў райаддзел міліцыі паступіла 15 заяў аб згубленых мабільніках (тры ўжо знойдзены), яшчэ адзін быў украдзены. Летась, згодна з заявамі грамадзян, згублена 115 мабільнікаў (у двух выпадках былі крадзяжы), з іх 58 знойдзены. Як бачна, часцей за ўсё грамадзяне самі бываюць няўважлівымі, пакідаюць свае сотавыя тэлефоны дзе заўгодна.

Іван ТРАФІМУК
Андрэй БАРДОНАЎ

Добавить комментарий