Золата і бронза хлебапёкаў

Прадстаўнікі Камянецкага хлебазавода з 11 па 14 верасня прымалі ўдзел у рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у межах VIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Хлебная і кандытарская справа”. Былі прадстаўлены вырабы чатырох найменняў: хлеб подавы, сухары дэсертныя, пячэнне аўсянае лельчыцкае і пячэнне аўсянае з мёдам. Дэманстравалася больш за 300 узораў хлебапячэння. Па выніках агляду якасці камянецкія сухары дэсертныя і пячэнне аўсянае адзначаны дыпломамі, залатым і бронзавым медалямі адпаведна.

Добавить комментарий