У прэстыжным міжнародным турніры – Кубку свету па спартыўных танцах на інвалідных калясках, які праходзіў у Галандыі, удзельнічала больш за 200 пар з дзясяткаў краін свету. Беларусь прадставілі чатыры пары, і ўсе яны вярнуліся з медалямі. А наша зямлячка з Белавежскага, 30-гадовая Ганна Сірацюк, і яе партнёр Ігар Куляшоў, якія выступалі ў класе комбі, заваявалі першынство ў лацінаамерыканскай праграме. Летась Ганна і Ігар былі другімі. Наперадзе ў іх – чэмпіянат Беларусі напрыканцы мая, а ў снежні – чэмпіянат свету па спартыўных танцах на калясках у бразільскім Сан-Паўлу.
Это может быть интересно:
-
В Каменце пройдут игры Чемпионата Республики Беларусь по баскетболу
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке