З 1 чэрвеня пастановай Міністэрства працы і сацабароны РБ зацверджана новая Інструкцыя аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацабслугоўвання.
Закупка прадуктаў, прыбіранне ў доме ці кватэры, дастаўка лекаў, афармленне дакументаў, аплата камунальных паслуг – усе гэтыя жыццёвыя клопаты з’яўляюцца вялікімі праблемамі для пажылых і інвалідаў. На дапамогу ім прыходзяць сацыяльныя работнікі, якіх у Камянецкім ТЦСАН працуе 99 чалавек. Па стане на чэрвень 2013 года на сацабслугоўванні – 400 чалавек, якія маюць патрэбу ў апецы.
У новай Інструкцыі патлумачаны ўмовы аказання паслуг як платных, так і на бязвыплатнай аснове. Згодна з названым дакументам, на ўмовах частковай аплаты на надомнае абслугоўванне будуць прымацца адзінокія непрацаздольныя грамадзяне (сем’і), сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200% зацверджанага ва ўстаноўленым парадку бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і складае: 60% тарыфу на сацыяльныя паслугі для непрацаздольнага грамадзяніна; 50% тарыфу – для непрацаздольнай сям’і ( на кожнага яе члена). Памер поўнай аплаты для такой сям’і – 80% тарыфу на паслугі для кожнага члена.
Усе адзінокія малазабяспечаныя пажылыя людзі атрымліваюць паслугі дома бясплатна. Больш за 90% пенсіянераў абслугоўваюцца за плату, якая, у залежнасці ад ступені зніжэння рухальнай актыўнасці і ўмоў пражывання, складае ад 30 да 100 тысяч рублёў у месяц. Сярэднедушавы даход непрацаздольнага грамадзяніна разлічваецца індывідуальна для кожнага падапечнага.
Рашэннем Камянецкага райвыканкама №684 ад 29.05.2013 года дазволена прымаць на бясплатнае абслугоўванне адзінокіх інвалідаў I групы незалежна ад памеру атрымліваемай пенсіі; акрамя таго, – і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Заўважу, што сацыяльным абслугоўваннем у раёне ахоплены 134 населеныя пункты, у тым ліку 74 аддаленыя і малыя вёскі, 17 аграгарадкоў, Каменец і Высокае. Дарэчы, у Высокім з 2006 года працуе філіял нашага аддзялення, у якім на абслугоўванні знаходзяцца 167 чалавек.
Вам патрэбна фізічная дапамога або маральная падтрымка? Сацыяльны работнік прыйдзе да Вас. Даведкі па тэлефоне 2-17-21.
Юлія ЛІЦУК,
загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Камянецкага ТЦСАН.
Это может быть интересно:
-
Об определении перечня наиболее значимых для Каменецкого района видов индивидуальной предпринимательской деятельности
-
СЕМИНАР ДЛЯ ИДЕОЛОГОВ ТРУДОВЫХ КОЛЛЕКТИВОВ ПРОШЕЛ В КАМЕНЦЕ
-
Об утверждении Положения о порядке организации и проведения конкурса эскизных проектов
-
Об ответственности за свои поступки – с подростками Высоковского ГАК
-
Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за апрель 2025 года