Маніторынг пракуратуры раёна выявіў непадпісанне дзяржаўнымі службовымі асобамі абавязацельстваў па захаванні абмежаванняў, устаноўленых арт. 17 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй” у Камянюцкім, Белавежскім, Раснянскім сельвыканкамах, Высокаўскім гарвыканкаме, а сярод арганізацый, доля дзяржаўнай уласнасці якіх у статутным фондзе складае больш за 50%, – ААТ “Белавежскі”, “Каменецрамбуд” і “Камянецкі райаграсэрвіс”. Непадпісанне дадзеных абавязацельстваў – падстава для адмовы ў назначэнні на пасаду дзяржаўнай службовай асобы або яе вызвалення з займаемай пасады. Унесеныя ў Закон змены накіраваны на ўзмацненне барацьбы з карупцыяй. А яна, на жаль, і ў нашым раёне вядзецца недастаткова. Так, у ААТ “Белавежскі” ніякай прафілактыкі карупцыйных праяў не было, як таго патрабуюць артыкулы 5 і 27 названага вышэй Закона. У выніку ў апошні час выяўлены шэраг цяжкіх і асабліва цяжкіх карыслівых злачынстваў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. У сувязі з гэтым пракуратура раёна ўнесла прадстаўленне аб ухіленні выяўленых парушэнняў. Таксама ўнесены прадпісанні аб ухіленні парушэнняў у ААТ “Камянецкі райаграсэрвіс” і “Каменецрамбуд”.
Аляксандр ВЯРБІЦКІ,
намеснік пракурора раёна
Это может быть интересно:
-
Благоустройство в Рясне Каменецкого района. Продолжение
-
Представители Военной академии провели в Каменце профориентационную встречу
-
Афиша кинотеатра «Мир» в Каменце на 26-30 октября
-
«Сила Закона»: в школах Каменетчины прошла игра против наркотиков
-
100 молодых работников «Беловежской пущи» встретились в рамках молодежного форума «Молодежь и будущее»