12 студзеня ў Каменцы прайшоў VII міжраённы турнір па валейболе “Белая вежа – 2013”. На паркеце спартыўнай залы СДЮШАР “Пушча” сышліся па тры дзявочыя і юнацкія каманды. Гаспадары спаборніцтваў, каманды СШ №1 г.Каменец, прымалі гасцей з Астрамечава і Лышчыцаў Брэсцкага раёна. Вынікі, як пад капірку.
Першымі адносіны высвятлялі дзяўчаты. У адсутнасці ў гэтым годзе прадстаўніц Расны, якія чатыры мінулыя гады выйгравалі спаборніцтвы, пальму пераможцы заваявалі астрамечаўскія школьніцы. “Вікторыя” прыйшла да іх праз сем год. Калісьці менавіта каманда гэтай школы стала першай на I-м турніры “Белай вежы”. Адметны і такі факт, што прывяла іх да чарговага трыумфу Алёна Касцюк (трэнер астрамячанак), якая менавіта сем гадоў таму ў якасці іграка ўзнімала над галавою пераможны кубак.
Не адсталі ад дзяўчат і юнакі Астрамечаўскай школы. Пад кіраўніцтвам трэнера Івана Петраўца каманда другі год запар і другі раз у гісторыі спаборніцтваў выйграла юнацкі турнір.
Што датычыцца гаспадароў спаборніцтваў, то яны, як і год таму, сталі другімі. Прычым, калі ў дзяўчат была альтэрнатыва як захапіць першае месца, так і застацца на трэцім, то юнакам першае месца не свяціла апрыёры (вельмі ж моцна глядзеліся на іх фоне астрамечаўцы), а вось трэцяе, калі б лышчыцкім школьнікам больш пашанцавала, магло быць. На шчасце, усё склалася найлепшым чынам і трэцімі засталіся прадстаўнікі Лышчыцкай СШ.
Па традыцыі ў кожнай з каманд былі вызначаны лепшыя ігракі. У стане камянчан імі сталі Алёна Раманюк і Уладзіслаў Міхнюк.
Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.
Фота аўтара
Это может быть интересно:
-
Юные дзюдоисты Каменецкого района показали класс на открытом первенстве ДЮСШ «Пуща»
-
Открытое первенство в ДЮСШ «Пуща» по дзюдо на кубок ОВД Каменецкого райисполкома: честный спорт и яркие победы
-
День чистого спорта и борьбы с допингом проходит в Каменце
-
Шибанова, Володина и Бессонов привезли в Каменец очередные призовые места
-
Финал PREMIERE LEAGUE: Трофей взял курс на Березу, «серебро» – на Пелище, «бронза» – на Высокое