З 11 па 14 кастрычніка ў Пінску праходзіла абласное першынство па шахматах. У мужчынскім турніры, у якім прынялі ўдзел 28 шахматыстаў, каманду Камянецкага раёна прадстаўляў пераможца раённай спартакіяды Алег Клюшын.
Выступленне нашага земляка нельга назваць удалым: з сямі праведзеных партый ён саступіў у трох, у чатырох разышоўся з сапернікам мірам. Такі расклад не дазволіў прэтэндаваць на месцы вышэй сярэдзіны трэцяга дзясятка. (На леташнім аналагічным турніры Алег атрымаў тры перамогі.) Вось што расказвае аб турніры сам удзельнік: “У першую чаргу хацелася б адзначыць безумоўна ўзросшы ўзровень спаборніцтваў, сярод удзельнікаў пяцёра мелі званне “майстра спорту”. У выніку трое з іх і акупіравалі п’едэстал. Для мяне гэта першы турнір у жыцці, калі не атрымаў ніводнай перамогі. Але прысутнічае ў гэтым і станоўчы момант – бачна, над чым трэба працаваць. Нягледзячы на дрэнны вынік, у некаторых выпадках змог паказаць дастойную гульню, што, на жаль, мала чым дапамагло. Улічваючы, што ў жаночым турніры нашых не было, разлічваць на які-небудзь вынік у камандным заліку не прыходзілася з самага пачатку турніру. У выніку наш раён быў класіфікаваны чацвёртым у групе “Б”. Тым не менш, пабываўшы сярод шахматнай эліты вобласці, пачарпнуў для сябе шмат карыснага ў плане методыкі трэніровак, і зразумеў, што якасная трэніроўка немагчымая без камп’ютарнага аналізу партыі.
Это может быть интересно:
-
Районный день охраны труда прошел сегодня на Каменетчине
-
Шикарный гол Романа Козела приносит «нивчанам» важнейшую победу в Витебске
-
Брестские следователи разоблачили мошенника из Каменецкого района
-
ЗАСЕДАНИЕ РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА ПРОШЛО СЕГОДНЯ
-
Выбытие скота остается под контролем прокуратуры Каменетчины