З 15 кастрычніка да 15 лістапада ў вобласці аб’яўлены месячнік “Чалавек з белай палкай”. Яго асноўныя мэты: прыцягнуць увагу ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый да рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для фізічна слабых асоб, да праблем інвалідаў па зроку. Будзе весціся тлумачальная работа з супрацоўнікамі грамадскага транспарту, гандлю, сферы паслуг аб асаблівасцях абслугоўвання невідушчых людзей. Пройдуць конкурс “Я самы рэабілітаваны”, прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” (арганізатар месячніка), Камітэта па працы, занятасці і сацабароне і ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама. Дадатковая інфармацыя на сайце: http://brest.beltiz.by
Это может быть интересно:
-
Прокуратура района инспектирует места зимнего досуга
-
В Каменце прошли районные соревнования «Снежный снайпер»
-
ВРЕМЯ ЧУДЕС. НОВОГОДНИЙ УТРЕННИК ДЛЯ ОДАРЕННЫХ ДЕТЕЙ РАЙОНА СОСТОЯЛСЯ В КАМЕНЕЦКОМ ГДК
-
“ОТ ВСЕЙ ДУШИ”. БЛАГОТВОРИТЕЛЬНАЯ АКЦИЯ ДЛЯ ПОЖИЛЫХ ЛЮДЕЙ СТАРТОВАЛА СЕГОДНЯ В ДМИТРОВИЧАХ
-
НОВОГОДНИЕ ПРАЗДНИКИ ПОД ЗНАКОМ БЕЗОПАСНОСТИ