Няўдала пачалі свой “бізнес” 15-гадовыя падлеткі: адзін з іх – брастаўчанін, навучэнец каледжа сувязі, другі – жыхар вёскі Бялёва, дзевяцікласнік. Школьнікі і ў савецкія часы збіралі металалом; менавіта збіралі, а не кралі… А гэтыя двое вырашылі зарабіць на метале злачынным шляхам: у студзені і лютым забраліся спачатку ў адзін пустуючы дом у Бялёве, затым – у другі, і вынеслі адтуль алюмініевыя флягі, тазікі, рамы ад веласіпеда, ванну, электрарухавік, трубы… Кошт украдзенага з аднаго дома – больш за 1 мільён, з другога – больш за паўмільёна рублёў. Хіба ж падлеткам ніколі не гаварылі іх бацькі, настаўнікі, што нельга браць чужыя рэчы, тым больш, разбіваць шкло ў акне дома, без дазволу гаспадароў заходзіць у гаспадарчыя пабудовы? Але няведанне законаў не вызваляе ад адказнасці. “Не бяры чужога” – пра гэта кожны чуў змалку і ў школе, і дома.
Андрэй БІЛЕВІЧ
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!