15 жніўня ў Воўчыне згарэў вадзяны млын, збудаваны ў канцы 19 стагоддзя. Аб пажары на дзяжурны пульт райаддзела па надзвычайных сітуацыях паведаміў мясцовы жыхар. Будынак належыць ААТ “Усход-Каменец”. З 1985 года не выкарыстоўваецца.
Па прыбыцці на месца здарэння пажарных разлікаў стала вядома, што гарыць верхняя драўляная надбудова.
У выніку пажару агнём знішчаны дах, сцены другога паверху, перакрыцці першага паверху.
Па дадзеным факце ідзе следства. Праверку праводзяць Камянецкія райаддзелы МНС і ўнутраных спраў. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.
Версіі версіямі, але факт застаецца фактам – згарэў будынак, з якім звязана гісторыя нашага раёна.
* * *
Паважаныя жыхары раёна! Звяртаем вашу ўвагу, што з 1 ліпеня бягучага года па дапамогу ва ўсе экстранныя службы раёна вы можаце звярнуцца па нумары 112. Ён будзе даступны з мабільных тэлефонаў усіх аператараў у краіне, а таксама са стацыянарных тэлефонаў.
Генадзь КОХНЕНКА.
Это может быть интересно:
-
В Каменце пройдут игры Чемпионата Республики Беларусь по баскетболу
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке
1 thought on “Засталіся без вадзянога млына”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.

Понравилось ли, спрашиваете? Когда с полгода тому назад там был, обратил внимание на бесхозность музейного, в общем-то. объекта. Пустодомки, вот кто вы есть, и мне это крайне не нравится. Но главное, власть не отдайте. Пусть всё огнем пойдет. Надо уметь выделять главное.