Запаліла маланка

30 ліпеня на пачатку дзявятай гадзіны паступіла паведамленне з вёскі Праходы Дзмітровіцкага сельсавета аб пажары ў жылым сектары. Сёлета ў гэтым сельсавеце ўжо трэці пажар (у адным з іх загінуў чалавек). На гэты раз, на шчасце, абышлося без ахвяр, але гаспадарчая пабудова з дошак, крытая шыферам, згарэла цалкам, хоць на ліквідацыю загарання спатрэбілася ўсяго пяць мінут. Урон гаспадару, пенсіянеру, які жыве ў Брэсце, нанесены на суму ў 5 млн. рублёў, на 7 мільёнаў маёмасць выратавана. Прычынай загарання быў не чалавечы фактар, а стыхія – драўляную пабудову запаліла маланка.

Генадзь КОХНЕНКА.

Добавить комментарий