Згодна з дапаўненнямі ў Закон “Аб барацьбе з карупцыяй”, якія ўступілі ў сілу з 12.04.2012 года, значна пашырана кола асоб, якія павінны падпісваць абавязацельствы па захаванні абмежаванняў, устаноўленых арт.17 названага Закона. Але чаму не толькі кіраўнікі арганізацый, але шэраг іншых службовых асоб (майстры, начальнікі ўчасткаў) трапілі пад вызначэнне дзяржаўных службовых асоб, у тым ліку ў недзяржаўных арганізацыях? Чаму абмяжоўваюцца тым самым правы гэтых людзей, іх блізкіх сваякоў на прадпрымальніцкую дзейнасць і працу па сумяшчальніцтве?
Сяргей БОРМАТАЎ, вядучы юрысконсульт
ААТ “Камянецкі райаграсэрвіс”.
Тлумачэнні на гэты конт даў намеснік пракурора раёна Аляксандр ВЯРБІЦКІ:
– У адпаведнасці з абзацам 3,4 арт.1 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй” падпісваць пісьмовыя абавязацельствы па захаванні пэўных абмежаванняў абавязаны асобы, якія пастаянна ці часова па спецыяльных паўнамоцтвах займаюць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых ці адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў як у дзяржаўных арганізацыях, так і ў недзяржаўных, у статутным фондзе якіх доля дзяржаўнай уласнасці складае не менш за 50% (у гэтым выпадку яны таксама з’яўляюцца службовымі асобамі). Пералік такіх асоб сапраўды значна пашырыўся: гэта не толькі дырэктары, начальнікі і іх намеснікі, дырэктары (начальнікі) філіялаў, прадстаўніцтваў і іх намеснікі, але і начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў, цэхаў, участкаў, іншых структурных падраздзяленняў. Афармленне абавязацельстваў дзяржаўных службовых асоб па захаванні названых абмежаванняў, згодна з ч.3 арт.16 гэтага Закона, ускладаецца на кадравыя службы прадпрыемстваў, і яны нясуць дысцыплінарную адказнасць за невыкананне гэтага абавязку. Для сваякоў названых службовых асоб ніякіх абмежаванняў, згодна з гэтым Законам, няма. Самі ж службовыя асобы могуць зрабіць выбар – займаць гэтую пасаду ці займацца іншай дзейнасцю.
Это может быть интересно:
-
РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ПРОСВЕТИТЕЛЬСКИЙ ПРОЕКТ «ПРЕЗИДЕНТСКАЯ РЕСПУБЛИКА» В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ!
-
В Беларуси с 1 декабря вступят в силу изменения по оплате ЖКУ: что нужно знать
-
Подписаться на “Навіны Камянеччыны” можно не выходя из дома!
-
ГДЕ И КОГДА В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОЙДУТ ПИКЕТЫ ПО СБОРУ ПОДПИСЕЙ?
-
Александром Лукашенко внесены изменения в Указ «Об оплате труда работников бюджетных организаций»