У чацвер, 16 кастрычніка, у раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Вопыт і шляхі рэалізацыі дзяржаўнай сямейнай палітыкі ў Брэсцкай вобласці”. З калектывамі раённых вузлоў паштовай і электрасувязі сустрэўся старшыня райвыканкама А.М.Пісарык.
Андрэй Мікалаевіч зазначыў, што сёння грамадскасць абмяркоўвае праект “Вялікая сям’я”, які стартуе ў Беларусі з 2015 года. Пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей плануецца налічваць сям’і 10 тыс. долараў на дэпазітны рахунак, скарыстаць гэтую суму можна будзе толькі пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў. З улікам штогадовай індэксацыі сям’я атрымае арыентавана 14 тыс. долараў. Грошы можна будзе накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслугі аховы здароўя і фарміраванне дадатковай пенсіі маці. Пры гэтым не выключаюцца і незапланаваныя сітуацыі. Да дасягнення 18-годдзя сродкі могуць быць скарыстаны толькі ў надзвычайным выпадку, напрыклад, на лячэнне пры сур’ёзным захворванні.
Яшчэ адзін станоўчы момант. У вобласці – тэндэнцыя павышэння нараджальнасці, якая ў 2013-м павялічылася на 1,5%. За студзень-чэрвень 2014 года на Брэстчыне нарадзілася 8996 дзяцей, што на 3,2% больш за аналагічны перыяд мінулага года. Каэфіцыент нараджальнасці склаў 13,1 выпадкаў на 1000 насельніцтва. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у рэспубліцы. Шкада, але ў раёне прырост насельніцтва адмоўны. І не столькі гэта звязана са смяротнасцю (яна прыкладна штогод на адным узроўні), колькі з міграцыяй: ад’язджаюць маладыя людзі вучыцца і не вяртаюцца ў родныя мясціны. Сёлета нованароджаных менш на 18 дзетак, чым за такі ж перыяд летась.
У вобласці амаль 3 тысячы дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з іх 2142 (72%) – знаходзяцца на сямейных формах уладкавання (усыноўлены і ў прыёмных сем’ях). У раёне – 100 дзяцей-сірот, з іх 75 выхоўваюцца ў 19 сем’ях, у Турне, у доме сямейнага тыпу Якавукоў, – 9 прыёмных дзетак. У раёне 484 шматдзетныя сям’і, 61 жанчына ўдастоена дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Беларусь – ордэна Маці.
Прамоўца засяродзіў увагу на пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У прыватнасці, былі агучаны паказчыкі сярэднямесячнай заработнай платы за 8 месяцаў. Яна склала 4940 тыс. рублёў. Самая нізкая – у работнікаў адукацыі (3663 тыс. руб.), аховы здароўя і сацыяльнай сферы паслуг (3850 тыс. руб.), у сельскай гаспадарцы (4900 тыс. руб.), у работнікаў транспарту і сувязі – 5205 тыс. руб. Самая высокая – 7400 тыс. руб. – у работнікаў фінансавай дзейнасці. У цэлым па раёне сярэднямесячная зарплата вырасла на 22%.
Названы яшчэ некалькі прыемных фактаў з жыцця раёна. За 8 месяцаў прадпрыемствы паставілі на экспарт тавараў на 41 млн. долараў. Знешнегандлёвае сальда склала 32 млн. долараў. Невялікая колькасць прамысловых прадпрыемстваў працуе стабільна. 2014 год увойдзе ў гісторыю раёна як самы багаты па намалоту зерня, ураджайнасці цукровых буракоў. Больш пачалі атрымліваць мяса і малака…
Нельга было не закрануць праблемы ў будаўнічай галіне. Калі раней узводзіліся фермы, жылыя дамы, аб’ёмаў было дастаткова, дык цяпер перспектывы не радуюць. Няма фінансавання – няма і работы. У банках апошнім часам таксама няма сродкаў на крэдытаванне будаўніцтва і рэканструкцыю ўласнага жылля грамадзян. Многія маладыя сем’і ў чаканні грошай на працяг і завяршэнне работ…
Напрыканцы сустрэчы старшыня райвыканкама адзначыў, што, бываючы ў розных калектывах, падчас гутарак з людзьмі задае пытанне: “Што такое сацыяльна-арыентаваная эканоміка?” І калі не пачуе дакладнага адказу, тлумачыць. Дзяржава шмат робіць для кожнага з нас, каб жылі заможней. За святло, газ, цяпло, ваду, каналізацыю, паліва мы плацім значна менш, чым гэтыя паслугі каштуюць па сабекошце. Розніцу аплачвае дзяржава. У раёне грошы на гэтыя мэты выдаткоўвае райвыканкам. Такім чынам, сацыяльна-арыентаваная эканоміка – гэта калі дзяржава дапамагае падтрымаць людзей у сацыяльна значных сферах. І мы павінны быць удзячны.
Андрэй Мікалаевіч адказаў на пытанні прысутных. У прыватнасці, калі з’явіцца ў Каменцы “Еўраопт”? – напрыканцы вясны 2015 года павінен працаваць, перад наступным Новым годам – у Высокім; калі пабудуюць ачышчальныя збудаванні для райцэнтра? – тэрмін здачы 31 мая 2015 года; як выглядае раён у вобласці па сярэднямесячнай зарплаце? – па выніках 6-і месяцаў пяты з 16 раёнаў (на першым – Брэст, далей Бяроза, Лунінец, Баранавічы). Старшыня райвыканкама назваў прысутным і новыя вытворчасці, створаныя ў раёне прадпрымальнікамі, і колькі новых рабочых месцаў з’явілася, і якую прадукцыю вырошчваюць фермеры… Гутарка атрымалася цікавай і насычанай фактамі.
Вера ІВАНЮКОВІЧ.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Родители девочки из Гродно, Лилии Сюриной, со своей историей вынуждены обратиться за любой помощью
-
Белорусским мобильным операторам запретили подключать платные подписки без согласия клиента
-
ГРЯЗНЫЕ МЕТОДЫ ИНФОВОЯК ИЗ ЦИПСО: ПРОДОЛЖЕНИЕ
-
Ловушки виртуального жилья: как не стать жертвой интернет-мошенников
-
Минздравом принято решение о продлении кампании вакцинации против гриппа и коронавирусной инфекции