У Брэсце прайшла вучоба кіраўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці. Падчас яе старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар паставіў канкрэтныя задачы па раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі на бягучы год па ўсіх напрамках.
Так, райвыканкамам і камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні патрэбна прыняць меры па выкананні ў 2013-м павышаных заданняў па вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі з улікам дапушчанага адставання за 2011-2012 гг.; узмацніць кантроль за расходваннем матэрыяльных рэсурсаў у сельгасарганізацыях і забяспечыць зніжэнне затрат на вытворчасць адзінкі прадукцыі да ўзроўню мінулага года; прыняць меры па выкананні заданняў па росту зарплаты ў сельгасарганізацыях у 2013 годзе, даведзеных распараджэннем старшыні аблвыканкама ад 27 лютага; забяспечыць у кожнай гаспадарцы сяўбу зернебабовых культур на плошчы не менш за 7% у структуры зерневых і зернебабовых (з улікам кукурузы). У сувязі з паражэннем лубіну антракнозам неабходна пашырыць пасяўныя плошчы пад гарох, пялюшку, віку і сою; завяршыць работу па спецыялізацыі вытворчасці бульбы, з давядзеннем плошчаў па гаспадарцы не менш за 10 га, выключыць закладку ў бурты на захоўванне бульбы ўраджаю-2013; пытанне нарыхтоўкі якасных травяных кармоў у бягучым годзе лічыць прыярытэтным; да 1 студзеня 2014 г. правесці мадэрнізацыю ў аснашчэнні даільных залаў абсталяваннем, якога не хапае; з мэтай сістэмнай і практычнай дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям па пытаннях ўзнаўлення статка галоўным ветурачам раёнаў сумесна з дырэктарамі раённых племянных станцый і кіраўнікамі гаспадарак – распрацаваць план-графік работы раённай групы па гэтым пытанні; па пунктах разгледзець выкананне арганізацыямі мерапрыемстваў па паляпшэнні захаванасці жывёлы ў арганізацыях вобласці на 2010-2013 гг.; па выніках работы за першае паўгоддзе прааналізаваць эфектыўнасць прынятых кіраўніцтвам сельгасарганізацый і раённымі службамі рашэнняў па скарачэнні падзяжу жывёл, даць прынцыповую ацэнку іх працы; завяршыць да 1 верасня бягучага года работы па аптымізацыі, агароджванні і навядзенні парадку на мехдварах і фермах; разгледзець на пасяджэннях райвыканкамаў эфектыўнасць працы сельгасарганізацый па замацаванні маладых спецыялістаў ў вёсцы.
Акрамя таго, для паляпшэння якасці кармоў былі пастаўлены наступныя задачы: у кожнай сельгасарганізацыі распрацаваць арганізацыйна-тэхналагічныя мерапрыемствы, якія забяспечваюць якасную нарыхтоўку травяных кармоў з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў; для захавання якасці кармоў, якія будуць нарыхтоўвацца, выключыць нарыхтоўку травяных кармоў у курганы, правесці рэканструкцыю старых і будаўніцтва новых траншэй пад аб’ёмы кармоў у 2013 годзе; забяспечыць вытворчасць травяных кармоў на ўмоўную галаву жывёлы не менш за 32 ц. к. адз. (за кошт павелічэння аб’ёмаў вытворчасці сена і сенажу) у гаспадарках вобласці, на фермах з круглагадовым стойлавым утрыманнем жывёлы і аднатыпным кармленнем; да 1 верасня забяспечыць выкананне задання па сяўбе шматгадовых траў і перазалужэнне ўгоддзяў; правесці ў поўным аб’ёме работы па доглядзе лугавых угоддзяў і шматгадовых траў на раллі; выкарыстоўваць канцэнтраваныя кармы ў выглядзе камбікармоў ці кармавых сумесяў, узбагачаных бялковымі і мінеральна-вітаміннымі дабаўкамі.
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Фото: www.zarya.by
Это может быть интересно:
-
Акция “Дай лесу новае жыццё” стартует в Беларуси
-
Завтра в Каменецком районе стартует республиканская акция «За безопасность вместе»
-
На территории Брестской области проходит декада «В мотосезон — без нарушений!»
-
«Записываем вас на диспансеризацию…»: фантазия мошенников не знает границ
-
О тех, кто уехал из Беларуси, и их жизни сегодня сняли фильм «Чужое небо»