На гэтай фатаграфіі – урачысты момант. Вучаніца Брэсцкага ліцэя імя П.Машэрава, самы актыўны юнкар “Навін Камянеччыны” Карына Гамзюк атрымлівае заслужаную ўзнагароду. Яна перамагла ў раённым конкурсе маладых журналістаў “Моладзь на старонках раённай газеты”.
Грамату ад райкама ГА “БРСМ” таленавітай пачаткоўцы ўручае першы сакратар Аксана Высагроцкая, поўны партфель канцылярскіх прылад – ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і гадзіннік ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” – яе старшыня Людміла Жураўлёва.
Карына Гамзюк плануе працаваць у журналістыцы, да якой мае несумненны талент. На пытанне аб тым, чаму цягне яе да паперы і ручкі, адказвае так:
– Хачу пакінуць сваё бачанне свету, каб адчуваць, што жыву не дарэмна.
Дарэчы, Карына актыўна супрацоўнічае з газетай “Alma Mater”, якую выпускаюць у ліцэі, атрымлівае сур’ёзныя заданні і з задавальненнем піша аб падзеях, на якія багатае паўсядзённае жыццё.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
В Каменце пройдут игры Чемпионата Республики Беларусь по баскетболу
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке