Жыллё, бальніцы, фермы…

PICT1555Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 28 лістапада мінулага года №894 “Аб будаўніцтве ў Брэсцкай вобласці жылых дамоў у 2013 годзе” нашаму раёну даведзена заданне на першае паўгоддзе па ўводу агульнай плошчы жылля – 50% ад гадавога задання, а гэта 7500 кв.м. За 6 месяцаў за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 128 кватэр (дамоў) агульнай плошчай 10261 кв.м, што складае 136,8% задання на паўгоддзе і 68,4% – гадавога. З агульнай колькасці ўсяго здадзенага жылля на долю тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прыпадае 123 кватэры (дома) агульнай плошчай 9406 кв.м, або 91,7% ад агульнай колькасці. Уведзены ў эксплуатацыю два 40-кватэрныя дамы жыллёва-будаўнічага кааператыву ў Каменцы (падрадчыкі – ПМК-14 і ПМК-6), 19 жылых дамоў у сельгасарганізацыях, у тым ліку 6 пабудаваны за ўласныя сродкі гаспадарак, 29 дамоў (гэта 3873 кв.м) – індывідуальнымі забудоўшчыкамі з дзяржаўнай падтрымкай у выглядзе льготных крэдытаў і субсідый па лініі ААБ “Беларусбанк”, а таксама 16 дамоў у гарадах і 13 на сяле пабудаваны за ўласныя сродкі грамадзян.

У цэлым па раёне асвоена за паўгоддзе 232, 3 млрд. рублёў капітальных укладанняў. Уведзена асноўных фондаў на суму 162,8 млрд. рублёў; на будаўніцтве жылля ў раёне асвоена 44,1 млрд. рублёў укладанняў. Адзначу, што ўсе льготныя крэдыты на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва па лініі ААБ “Беларусбанк” на год у суме 8,5 млрд. рублёў поўнасцю асвоены за паўгоддзе. Што трэба зрабіць за 9 месяцаў? Заданне складае 75% гадавога (11250 кв.м), у трэцім квартале неабходна здаць 1 тысячу кв.м жылля за кошт уводу дамоў у сельгасарганізацыях і жылля індывідуальных забудоўшчыкаў. Усе грашовыя сродкі, прадугледжаныя ў першым паўгоддзі на будаўніцтва аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў мікрараёнах шматкватэрнай і індывідуальнай забудовы, асвоены ў поўным аб’ёме (на год выдзелена 17,3 млрд. рублёў, асвоена 10, 9 млрд., гэта 63% гадавога задання).

У другім квартале бягучага года ўдалося закончыць усе агульнабудаўнічыя работы ў дзіцячым аддзяленні і памяшканнях першага паверха цэнтральнай раённай бальніцы. Вядуцца работы па капітальным рамонце сярэдняй школы ў Высокім (замена аконных блокаў і рамонт харчблока), з прадугледжаных 5,6 млрд. рублёў выканана работ на суму 1,7 млрд.; на абсталяванні рэнтгенкабінета гарадской бальніцы ў Высокім з 938,5 млн. рублёў выканана работ на 636,8 млн.

Працягваецца будаўніцтва малочнатаварных фермаў у ААТ “Александрыя-Агра”, “Агра-Турна”, СВК “Хадасы” і “Агра-Ніва”. З выдзеленых лімітаў крэдытных рэсурсаў па лініі ААБ “Беларусбанк” і ААТ “Аграпрамбанк” на год (52,5 млрд. рублёў) асвоена каля 20 млрд. На будаўніцтве бульбасховішча ў ААТ “Усход-Каменец” з прадугледжаных на год 16,3 млрд. рублёў асвоена 6,2 млрд., пастаўлена задача здаць аб’ект да пачатку ўборкі бульбы. Завершана будаўніцтва зернеачышчальнага комплексу ў ААТ “Відамлянскае”. Працягваюцца работы па рэканструкцыі малочнатаварных фермаў у СВК “Стаўскі”, ААТ “Александрыя-Агра” і іншых сельгасарганізацыях.

Па шэрагу аб’ектаў ёсць пэўныя цяжкасці з-за недахопу фінансавання, што не дазваляе разгарнуць работы належным чынам.

Будаўнікі – людзі самай мірнай прафесіі. Невыпадкова гавораць: “Будуем, значыць, жывём”. У будаўнічых арганізацыях раёна працуе каля 500 чалавек. Побач са шматвопытнымі ветэранамі – маладыя, перспектыўныя спецыялісты. Прыемна паглядзець на зробленае сваімі рукамі, якое застанецца на вякі. Няхай праца будаўніка будзе заўжды адной з самых запатрабаваных. Усім работнікам будаўнічай галіны, ветэранам, якія на заслужаным адпачынку, і тым, хто толькі спасцігае азы майстэрства, зычу добрага здароўя і сямейнага дабрабыту.

Іван БУДКЕВІЧ,

намеснік старшыні райвыканкама.

Добавить комментарий