Жніво ў “Белавежскім” – гэта 6478 га (без кукурузы і проса), у т. л. азімыя пшаніца – 1566 га, трыцікале – 2425 га, рапс – 1 тыс. га; яравыя зерневыя і зернебабовыя (без кукурузы) – 2487 га. Кукуруза на зерне сёлета спее на 1477 га.
* * *
Першымі тут вывелі ў поле камбайны ў Мінкавічах, дзе пачыналі з трыцікале. Адначасова ідзе і ўборка насення рапсу. З пачатку жніва задзейнічаны ўвесь камбайнавы састаў гаспадаркі, і тэмп работ шпаркі: за дзень жніўны палетак у сярэднім змяншаецца на 400 га (дзённы намалот сягае да 2 тыс. тон). Следам за камбайнам ідуць прэс-падборшчыкі, і поле вызваляецца ад саломы. Дакладна, “канвеер” у дзеянні. Разам з тым значная ўвага – якасці работ.
Зернесушыльная гаспадарка “Белавежскага” – 10 КЗСаў. Вільготнасць збажыны даволі высокая – да 21%. Сушыльныя агрэгаты працуюць кругласутачна, прычым 7 КЗСаў сілкуюцца прыродным газам. З улікам спецыфікі работы на зернетоках тут, акрамя абеду і вячэры, працуючым выдаюць яшчэ і сухія харчовыя порцыі. Дарэчы, занятыя на жніве аплачваюць толькі 10% кошту харчавання.
* * *
Намалочаны першыя 10 тысяч тон збожжа, і ўжо можна параўноўваць ураджай з леташнім. На жаль, на сённяшні дзень ён больш сціплы (49 ц/га супраць 57 ц/га), але значна вышэй, чым у сярэднім па раёне. На статус “жытніцы” гаспадаркі сёлета прэтэндуе аддзяленне “Мінкавічы”, тут з гектара маюць зерневых у сярэднім 50 ц. Пакуль найбольш важкі ўраджай – трыцікале. Рапсавы гектар дае 32 ц алейнага насення, што не менш, чым на гэты ж час летась.
Галіна НОВІК.
Фота Валянціна СУПРЫНОВІЧА.
Это может быть интересно:
-
СЕГОДНЯ – МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ БОРЬБЫ ПРОТИВ ФАШИЗМА, РАСИЗМА И АНТИСЕМИТИЗМА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 8-9 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
УЧАЩИЕСЯ НОВИЦКОВИЧСКОЙ СШ ИМЕНИ В.Г. ИГНАТЮКА ПОСЕТИЛИ ПРОКУРАТУРУ РАЙОНА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 1-2 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
Гигин: лекторы общества «Знание» узнаваемы в народе, активно применяем новые формы работы