Жанна Стаціўка абмеркавала з работнікамі ААТ “Белавежскі” праект Закона “Аб Усебеларускім народным сходзе”

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка абмеркавала з работнікамі ААТ “Белавежскі” праект Закона “Аб Усебеларускім народным сходзе”. 

26 кастрычніка з работнікамі ААТ “Белавежскі” сустрэлася падчас дыялогавай пляцоўкі “Праект Закона “Аб Усебеларускім народным сходзе” дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка. Абмеркаванне атрымалася зацікаўленым і жывым.

Жанна Уладзіміраўна не толькі акрэсліла асноўныя палажэнні праекта, але і заклікала прысутных самым актыўным чынам далучацца да шырокага яго абмеркавання. Дарэчы, зрабіць гэта можа кожны яшчэ і з дапамогай інтэрнэту (сайт pravo.by). Асаблівы акцэнт госця зрабіла і на важным факце: КОЖНЫ, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, мае магчымасць увайсці ў склад ВНС.

Дэпутат закранула ў сваім выступленні яшчэ тры законапраекты, што вынесены сёння на грамадскае абмеркаванне: Выбарчы кодэкс, новы законапраект аб грамадзянскім грамадстве, Закон аб грамадскіх аб’яднаннях і палітычных партыях. Напрыканцы Жанна Стаціўка адказала на пытанні слухачоў, адно, напрыклад, тычылася работы Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Брэсцкую абласную арганізацыю якой яна ўзначальвае.

Настасся НАРЭЙКА.

Фота аўтара.