Еўрапейскі вопыт у Высокім

Половой Александр Иванович 3Першая рэканструкцыя завода, дзе сёння працуюць 265 чалавек, праведзена ў 1961-м: збудаваны кацельная, кампрэсарная, сыраробны цэх, сырасховішча. У 1978-м яно было пашырана, з’явіліся бытавыя памяшканні, а яшчэ праз 8 гадоў адбылося тэхнічнае пераўзбраенне завода, у сыраробным цэху – новае абсталяванне.

Прадпрымальны характар

Новы этап развіцця прадпрыемства – 2002 год, калі расійская кампанія “Молпроминвест” інвесціравала ў завод 372 млн. рублёў (беларускіх): рэканструяваны сыраробны цэх, збудаваны камеры даспявання і захоўвання сыру, заквасачнае аддзяленне, пашырана салільнае. Пачалі выпуск сыру Расійскі. Кампанія, якая мела магутную дылерскую сетку ў Маскве і ўласную вытворчасць у Углічы, дапамагла завяршыць распачатую раней рэканструкцыю, актыўна “раскручваць” высокаўскую прадукцыю на расійскім рынку. А ў 2003-м Высокаўскі сыраробны быў перайменаваны ў сумеснае беларуска-расійскае адкрытае акцыянернае таварыства “Белавежскія сыры”. Па гэтым фірменным найменні з таго часу і пазнаюць прадукцыю прадпрыемства.

Без апошняй кропкі

У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя аддзялення мыцця аўтацыстэрнаў, збудаваны адміністрацыйны корпус. Праз год яшчэ адна новабудоўля – участак перапрацоўкі сыроваткі на сучасным абсталяванні; асвоены выпуск альбуміннага тварагу, плаўленых сыроў. У 2007-м рэканструяваны ўчастак цэльнамалочнай прадукцыі і прыёма-апаратны, уведзена ў эксплуатацыю камера захоўвання сыру, збудаваны наліўныя падлогі, зроблены капрамонт даху. У наступныя два гады тут будуецца станцыя абезжалезвання вады, набываецца вакуум – упаковачнае абсталяванне, пачынаецца рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў, набыты сучасныя ахаладжальна-пастэрызацыйная ўстаноўка (2500 л/гадз.) і сепаратар, устаноўлены сыравытворца на 12,5 тоны… У 2010-м – мадэрнізацыя кацельні і аўтаматычных халадзільных установак, куплены новае абсталяванне і дзве аўтамалочныя цыстэрны. Праз год – яшчэ адна, а таксама два пагрузчыкі; рэканструяваны кампрэсарная, сістэма аўтаматызацыі мыцця абсталявання, участак цэльнамалочнай прадукцыі; наладжаны выпуск мяккага сыру Белая Фета (2,4 тоны ў суткі). Летась пачалі выпускаць малочную канцэнтраваную сыроватку, на якую вялікі попыт. Яна выкарыстоўваецца ў вытворчасці плаўленых сыроў, марожанага, безалкагольных напояў, у хлебапякарскай і кандытарскай прамысловасці, у выпуску заменнікаў цэльнага малака…

Смачна па-дамашняму

Выкарыстанне натуральнай сыравіны, без прымесяў, кансервантаў і хімічных напаўняльнікаў, надае ўсім сартам сыру ні з чым не параўнальны водар. Асноўны від выпускаемай прадукцыі – сычужныя сыры рознай тлустасці з разнастайным смакам і тэрмінам выспявання. Асартымент з кожным годам пашыраецца. Спецыялісты прадпрыемства супрацоўнічаюць з тэхнолагамі таварыстваў з абмежаванай адказнасцю “Кансігма-Лакт” і “БелХансэн”.Сёння тут наладжаны выпуск 31 віду сыроў, у т. л. элітных – Белавежскі пармезан, Голдэн чыз, Мальбер; традыцыйных – Пашахонскі, Белая Русь, Кастрамскі, Галандскі асобы… Акрамя сыроў – два віды сметанковага масла: “сладкосливочное” (тлустасцю 82,5%) і “крестьянское” (72,5%). Сёлета пачалі фасаваць масла і па 1 кг. Даводзіцца канкурыраваць не столькі з дамашняй кухняй, колькі з іншымі вытворцамі. І даволі паспяхова.

Знак адрознення

Амаль 100-працэнтная мадэрнізацыя прадпрыемства і дамашні смак прадукцыі – адметнасць “Белавежскіх сыроў”. Вось толькі апошнія адзнакі міжнароднага прызнання. 2010 год: у ліку лепшай прадукцыі Беларусі – сыр Манастырскі (45% тлустасці), на міжнароднай выставе-кірмашы “Лепшая прадукцыя Беларусі ў Маскве” – залаты медаль за сыр Белавежскі пармезан малады, Кубак за высокую і стабільную якасць прадукцыі. 2011 год: сыр Белавежскі экстра (50%) – пераможца конкурсу  “ГУСТ-2011”; Белая Фета (45%) – “Лепшая прадукцыя года-2011”; на міжнароднай выставе “World Food-2011” у Маскве Белая Фета заваявала сярэбраны медаль; сыр Мальбер (50%) – Дыплом I ступені на Рэспубліканскім конкурсе якасці. 2012 год: Белая Фета заваявала  сярэбраны медаль на выставе “Лепшы прадукт” у Маскве. Гэты ж мяккі сыр заваяваў сярэбраны медаль і сёлета ў Маскве на выставе Прадэкспа як лепшы прадукт 2013 года; бронзавымі медалямі адзначаны сыры Мрамарны (45%) і Белавежскі труфель з папрыкай і часнаком, а таксама – масла “крестьянское”… Так, высокаўскія сыраробы бяруць патрабавальнасцю да сябе. Тое, што невялікаму прадпрыемству ўдаецца дас­тойна прадставіць сябе на конкурсах побач з самымі вядомымі брэндамі, – агульная заслуга калектыву.

Як зазначае начальнік вытворчасці Людміла Літоўская, асноўная ўвага надаецца бяспецы і якасці прадукцыі, таму і брэнд “Белавежскія сыры” – ужо лёгка пазнавальная гандлёвая марка, якую выбіраюць многія беларусы, госці нашай краіны, расіяне. Гэта аўтарытэтны таварны знак на асноўных рынках збыту – Беларусі і Расіі.

Падрыхтавала

Галіна НОВІК.  

Фота Алены ЯЎТАШУК.

IMG_3127IMG_3076IMG_3070IMG_2962Москва 2010 006

Добавить комментарий