Чацвёртага лістапада прайшоў апошні матч чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе. Пасля яго заканчэння і стала вядома канчатковае размеркаванне каманд у турнірнай табліцы. ФК “Кобрын”, які выйшаў пераможцам у двухматчавай дуэлі з РФК “Колас–Дружба” Баранавіцкага раёна (менавіта пасля фінальнага свістка ў другім матчы паміж гэтымі камандамі і скончыўся чэмпіянат), заняў першае месца (прычым, другі год запар). Другое месца – у РФК “Колас–Дружба” (Баранавіцкі раён), трэцяе – ФК “Ганцавічы–Сузор’е” (каманда у стыкавых матчах пераадолела ФК “Пружаны”). Лепшымі з прадстаўнікоў нашага раёна сталі футбалісты “Нівы” з Доўбізна. Каманда падзяліла 9-10 месцы з дружынай Іванаўскага раёна. Першы год у турніры выступаў “Аграпрадукт” з Высокага. Тым не менш, “алейнікі” змаглі апярэдзіць яшчэ аднаго прадстаўніка раёна, больш вопытнага “абласнога байца”, “Усход” з Навасёлак. У выніковым пратаколе “Аграпрадукт” падзяліў 11-12 месцы з ФК “Бяроза-2010 – 2”, а “Усход” – 17-18 месцы з камандай Лунінецкага раёна.
Это может быть интересно:
-
Воспитанники ДЮСШ «Пуща» вновь радуют высокими результатами
-
МИНИ-ФУТБОЛ ВОЗВРАЩАЕТСЯ! ИТОГИ ПЕРВЫХ МАТЧЕЙ ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ КАМЕНЕТЧИНЫ
-
НАША ДЗЮДОИСТКА ПОЛИНА ШИБАНОВА СНОВА НА ПЬЕДЕСТАЛЕ
-
ЮНЫХ ФУТБОЛИСТОВ СОБРАЛА ДЮСШ «ПУЩА» НА ПЕРВЕНСТВЕ ПО МИНИ-ФУТБОЛУ
-
Новые достижения и победы воспитанников ДЮСШ «Пуща»