Як паведаміў кіраўнік рабочай групы па правядзенні суботніка ў раёне, намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс ШПАК, у рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел калектывы ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў, усяго 14 820 чалавек; сярод іх былі 3553 навучэнцы Высокаўскага прафтэхкаледжа, вучні сярэдніх і базавых школ, у тым ліку Бучамлянскай дапаможнай школы-інтэрната.
У адпаведнасці з мерапрыемствамі гарсельвыканкамаў і аддзела ЖКГ райвыканкама большасць удзельнікаў суботніка на добраахвотнай аснове займалася добраўпарадкаваннем на замацаваных тэрыторыях у Каменцы, Высокім і ў сельскай мясцовасці, даглядалі памятныя мясціны, прыбіралі ля магіл загінуўшых воінаў і ахвяр фашызму. Работнікі аграпрама напружана працавалі на веснавой сяўбе.
Удзельнікі суботніка пералічылі ў яго фонд каля 190 млн. рублёў. Сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства “Белавежскія сыры” ў той дзень вырабіла прадукцыі на 560 млн. рублёў, Камянецкі каапнарыхтпрамгандаль – на 25 млн. рублёў; будаўнічыя і дарожныя арганізацыі выканалі падрадных работ на 70 млн. рублёў.
Навядзенне парадку на зямлі не заканчваецца суботнікам. Працягваецца месячнік добраўпарадкавання. Не ўсюды 20 красавіка ўдалося прыбраць з-за позняга раставання снегу, яшчэ патрабуецца ўборка ў камянецкім і высокаўскім парках, іншых месцах адпачынку, на могілках, пляжах. Чысціня і парадак павінны быць заўжды і ўсюды, дзе жывуць і працуюць людзі.
* * *
Падчас рэспубліканскага суботніка, па папярэдніх даных, зароблена Br53 млрд., что на 29,3% больш у параўнанні з мінулым годам.
Самы важкі ўклад у агульны аб’ём сродкаў унёс Мінск – Br17 млрд. У Гомельскай вобласці ўдзельнікі суботніка зарабілі Br7,3 млрд., Магілёўскай – Br6,3 млрд., Віцебскай – Br6,1 млрд., Брэсцкай – Br5,7 млрд., Мінскай – Br5,5 млрд., Гродненскай – крыху больш за Br5 млрд.
Па папярэдніх даных, аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у дзень суботніка ў цэлым па краіне ў бягучых цэнах склаў Br154,3 млрд., што на 28,8% больш у параўнанні з леташнім, выкананых падрадных работ – Br28,9 млрд. (на 47% больш).
Усяго ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 3 млн. 615 тыс. чалавек. Гэта на 2% больш у параўнанні з 2012 годам.
Это может быть интересно:
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней
-
Прямые телефонные линии. Январь
-
Подводим итоги года с Оксаной Высогроцкой
-
Директор Каменецкой детской школы искусств Николай Кравчинский о своей общественной деятельности
-
Решение об определении помещений для проведения встреч кандидатов в Президенты Республики Беларусь, их доверенных лиц с избирателями, а также для предвыборных собраний, организуемых избирателями