Дом быту на фоне Дажынак

Якія падарункі рыхтуюць “бытавікі” для гасцей і жыхароў горада, даведалася ў дырэктара раённага камбіната бытавога абслугоўвання Анатоля Хоміча:

– У горадзе вядуцца маштабныя работы па рэканструкцыі і будаўніцтве, і наш Дома быту не застаўся без увагі. Усе рамонты – за кошт сваіх сродкаў. Абнаўляецца фасад будынка, добраўпарадкоўваецца тэрыторыя вакол – зроблены лаўкі, было праведзена азеляненне, старыя дрэвы спілавалі, і вербы сталі яшчэ больш прыгожымі, з’явіліся цудоўныя кветнікі. Побач ўжо зроблена стаянка – для аўтобусаў і машын.

Прадукцыя нашага камбіната будзе прадстаўлена на пляцоўцы перад Домам быту, а побач – вырабы з КБА іншых гарадоў вобласці. У нашай гандлёвай “кропцы” будзе шырокі асартымент пасцельных прыналежнасцей, падушак і коўдраў, кашуляў, халатаў, блузак, посуду, бытавой хіміі ад СП «Аквасан» і інш. Плануецца правядзенне акцый з важкімі прызамі.

У дзень Дажынак, будзе працаваць цырульня з 6.00 да 14.00, і ўсе жадаючыя змогуць скарыстаць яе паслугі. Таксама можна будзе наведацца і ў майстэрню па рамонце абутку – з 8.00 да 14.00. Як бачыце, у гэты святочны дзень і надзённыя праблемы можна будзе вырашыць.

Дар’я ДЗЯМЯНКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий