Дом без гаспадара – спакуса для злодзея

rbi 100 geУ раёне пачасціліся выпадкі, калі ў пустуючыя вясковы дамы забіраюцца злодзеі. Звычайна гаспадары гэтых дамоў – гараджане, якія выкарыстоўваюць прысядзібныя ўчасткі як дачы і наведваюцца ў свае сельскія “фазэнды” час ад часу, з вясны да восені. Аднак, пакідаць на волю лёсу больш-менш каштоўную маёмасць у будынку рызыкоўна. Сведчанне таму – апошнія крадзяжы, пра якія паведамляюць следчыя райаддзела Следчага камітэта Аляксандр ЯКІМУК і Ігар ФРАНКОВІЧ.

Крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах да трох жыхароў нашага раёна, якія неаднойчы наведваліся ў адзін з дамоў у вёсцы Мельнікі. Гаспадыня таго дома зімой там не жыла. Аднойчы прыехала і ахнула: украдзены тэлевізар “Гарызонт” і халадзільнік “Атлант”, яшчэ дзе-якія больш дробныя рэчы – усяго на суму больш за 5 мільёнаў рублёў. Следству ўдалося “вылічыць” зламыснікаў, і цяпер падазроныя асобы затрыманы.

* * *

6-га сакавіка ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу з дома на хутары Каляды: там вынеслі маёмасць на агульную суму больш за 3 мільёны рублёў (бензаматорную пілу, пераносную газавую пліту, палівачны шланг, куртку, корпус спадарожнікавай антэны, электрачайнік і іншую маёмасць, “падмялі” нават 80 кг зерня пшаніцы). На жаль, невядома, хто і калі пранікаў у гэты дом: яго ўладальніца ўказала перыяд с 17 лютага па 6 сакавіка.

Следства просіць тых, хто мае звесткі пра гэтае злачынства і можа дапамагчы ў яго раскрыцці, паведаміць аб гэтым па тэл. у Каменцы: 9-02-32, 2-18-02 (у рабочы час) ці дзяжурнай службе райаддзела міліцыі (тэл. 2-50-36, 2-12-02 ці 102, кругласутачна). Ананімнасць гарантуецца.

1 thought on “Дом без гаспадара – спакуса для злодзея

Добавить комментарий