Гэта здарылася ў Камянюках. Да сваёй знаёмай прыехала 19-гадовая камянчанка, дарэчы, раней ужо судзімая за крадзеж. У той дзень гаспадыня, занятая хатнімі справамі, папрасіла госцю схадзіць у магазін за прадуктамі, а расплаціцца – з дапамогай банкаўскай карткі. Юная “памочніца” ўзяла картку, а ПІН-код запісала на руку. Затым прынесла прадукты, вярнула картку і чэк. Гаспадыня, пэўна, і не заўважыла, што дзяўчына была ўжо пад хмяльком. ПІН-код яна ведала, а картка ляжала на стале ў летняй кухні. Схапіла яе ў зручны момант – і ў філіял банка. І тут пачалося… Першы раз зняла грошы, купіла спіртнога, заняла нумар у гасцініцы. Пасля чарговай выпіўкі ногі ўжо не слухаліся, ды сяброўка “выручыла”: спраўна здымала з чужога рахунку грошы. І ўсяго такім спосабам было ўкрадзена 1 мільён 350 тысяч рублёў.
У судзе камянчанка прызнала сваю віну, раскаялася ў зробленым. Было ўлічана, што злачынства яна ўчыніла ў стане алкагольнага ап’янення, да таго ж паўторна, а вярнула з украдзеных толькі 223 тысячы рублёў. Суд прызнаў Юлію Я. вінаватай ва ўчыненні злачынства па арт. 212 Крымінальнага кодэкса (“Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”) і прызначыў ёй пакаранне: абмежаванне волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. А таксама з вінаватай на карысць пацярпелай будзе ўтрымана недастаючая сума нанесенага ўрону і грашовая кампенсацыя ( 1 млн. рублёў) за маральны ўрон. Пэўна, на “хіміі” будзе час падумаць аб тым, што чужое дабро шчасця не прыносіць.
Это может быть интересно:
-
Как восстановить дубликат трудовой книжки по данным персонифицированного учета?
-
«НК»: $15 млн на то, что можно скачать в интернете? Вы не понимаете, это другое…
-
На метеостанции в Высоком зафиксирован температурный минимум десятилетия
-
ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ! ПРОТИВОСТОИМ БОЛЕЗНИ НЬЮКАСЛА
-
Сбор для Кати Виноградовой закрыт! До 31 января идет дополнительный сбор