17 мая быў вынесены прысуд 23-гадоваму камянчаніну П. за замах на забойства.
11 снежня мінулага года асуджаны ў стане алкагольнага ап’янення каля кафэ “Тэт-а-тэт” падчас сваркі з ураджэнцам Украіны Д. наўмысна нанёс апошняму не менш за тры ўдары кулакамі па галаве, а потым – адзін удар нажом у вобласць шыі. Са скразным пашкоджаннем правай унутранай соннай артэрыі пацярпелы ўпаў на зямлю.
Як было ўстаноўлена падчас папярэдняга і судовага следстваў, канфлікт паміж пацярпелым Д. і абвінавачаным П. пачаўся пасля таго, як Д. прысеў за адзін столік з П., за што апошні ўдарыў па твары Д. кулаком, пасля чаго прапанаваў выйсці на вуліцу і “памерацца” сіламі. Каля кафэ ўзнікла бойка, падчас якой Д. аказаўся мацнейшым за зачыншчыка. Прахожыя разнялі задзіраў, і яны вярнуліся ў кафэ, дзе працягнулі распіваць спіртныя напоі. П. неаднаразова прад’яўляў прэтэнзіі да Д., але апошні рэагаваў спакойна і пазбягаў працягу канфлікту. Каля 12-і гадзін ночы Д. разам са знаёмымі выйшаў з кафэ і накіраваўся дадому. Але не лёс быў гэтаму збыцца. Да яго падышоў П., па паводзінах якога было відаць, што бойка прадоўжыцца. А далей – ужо вядомыя факты: удары па галаве і ўдар нажом. Пасля гэтага П. знік з месца злачынства, а нож, якім прычыніў цялесныя пашкоджанні, выкінуў.
Пацярпелы быў своечасова дастаўлены супрацоўнікамі АУС ва ўстанову аховы здароўя.
Падчас папярэдняга следства і суда П. віну не прызнаў. Ён патлумачыў, што хацеў дастаць запальнічку з кішэні, але памылкова дастаў нож. Аднак гэтыя довады былі ім прыведзены толькі з той мэтай, каб пазбегнуць пакарання за здзейсненае ім асабліва цяжкае злачынства.
Згодна з прыгаворам суда, П. асуджаны па ч.1 арт.14 ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на забойства) на 7 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінавачаным П. прыгавор абскарджаны і не ўступіў у законную сілу.
Пацярпелы Д. жывы, але назаўсёды запомніць бойку, падчас якой ён ледзь не развітаўся са сваім жыццём.
Падрыхтаваў старшы следчы ўпраўлення працэсуальнага кантролю ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Раман ДЗЯМЧУК.
Это может быть интересно:
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ КАМЕНЦА
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
С 1 июля 2025 года в Беларуси изменяется порядок выплаты пенсий и пособий через банки
-
Депутат и учитель истории приняли участие в создании книги «Неизвестные страницы войны»
-
Третья мировая. ФК «Нива» упускает победу над «Осиповичами»