28 гадоў таму ў пасёлку Белавежскі для маленькіх жыхароў адчыніў свае дзверы дзіцячы садок “Зубраня”.
З прычыны маштабнага будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ў пасёлку было многа дзяцей. Гэта і не сакрэт, бо ехалі сюды шукаць лепшай долі большай часткай маладыя людзі. Таму было прынята рашэнне аб неадкладным будаўніцтве дзіцячага садка. І вось у 1984 годзе адбылася значная падзея амаль для кожнай сям’і – завяршыліся апошнія работы на новабудоўлі.
Амаль 30 гадоў таму “Зубраня” наведвалі каля ста дзетак, якія дзяліліся на шэсць груп. Прыкладна праз пяць гадоў груп стала дзесяць, а дзяцей – каля 270-і. Пры такой колькасці малых і персаналу налічвалася нямала – 50 чалавек…
За гэтыя амаль трыццаць гадоў у садку змянялі адна адну дзевяць загадчыц, ды і ўстанова набыла новую назву – дашкольная ўстанова адукацыі “Белавежскі яслі-дзіцячы сад”. Зараз яго наведваюць сто дзяцей, якіх зноў, як некалі, падзялілі на шэсць груп. Самыя маленькія наведвальнікі маюць па два гадкі. Колькасць персаналу – 32 чалавекі. Амаль усе выхавацелі з вышэйшай адукацыяй і першай катэгорыяй. Але, што вельмі засмучае, тут назіраецца цякучасць кадраў – моладзь не надта жадае жыць у вёсцы, хоць для гэтага створаны ўсе ўмовы. Застаюцца толькі тыя, хто з’яўляецца “мясцовым” ці знайшоў у Белавежскім свой лёс.
У садку ёсць усё для развіцця дзяцей: лагапедычная група, кабінет псіхолага, музычная і спартыўная залы. Старэйшыя дашкаляты наведваюць гурткі па выяўленчым мастацтве – “Кветкавая фантазія” і матэматыцы – “Юны матэматык”.
Бацькі час ад часу могуць пазнаёміцца з тым, чаму навучыліся іх дзеці. Вынікі не аднаго дня выхавацеляў відавочныя, напрыклад, на ранішніках, у якіх малыя з задавальненнем прымаюць удзел.
Кожны можа знайсці тут справу на свой густ. У гэтым добра дапамагаюць спецыяльныя куткі, дзе малыя могуць пераўтварацца ў таго ці іншага любімага казачнага персанажа ці, напрыклад, на час стаць доктарам ці цырульнікам. Гэта – развіццёвыя гульні. Такім чынам ужо ў такім узросце выяўляецца жыццёвы патэнцыял кожнага з наведвальнікаў садка.
Выхавацелі з самага маленства прывіваюць дзецям эстэтычную культуру, а таксама – любоў да сваёй Радзімы. Для гэтага праводзяцца спецыяльныя патрыятычныя заняткі.
Супрацоўнічаюць тут з інспектарамі дзяржаўтаінспекцыі і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. На тэрыторыі дзіцячага садка, дарэчы, ёсць абавязковая пляцоўка па вывучэнні Правілаў дарожнага руху. Дзеці амаль кожны дзень (безумоўна, калі гэта дазваляе надвор’е) ходзяць на прагулку ў лес, а таксама наведваюць мясцовы Дом культуры.
У мінулым годзе “Белавежскі яслі-дзіцячы сад” стаў лепшай дашкольнай установай адукацыі ў раёне.
Наталля ГРЫЦУК.
Это может быть интересно:
-
ОБЗОР МАТЧА «АГРО-ПЕЛИЩЕ» – «БЛЭКУЭЛ»: ЗЕМЛЯКИ ЗАБИРАЮТ ПЕРВЫЕ ОЧКИ МИНИ-ФУТБОЛЬНОГО ТУРНИРА
-
Юные художники Каменетчины награждены по итогам районного смотра-конкурса «Остановим ВИЧ вместе!»
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины контролировало готовность водителей к зимнему сезону
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Новые павильоны для междугородних автобусов появятся в райцентре
2 thoughts on “Для маленькіх белавежцаў”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Спасибо за замечания. Постараемся впредь ошибок не допускать.
Спасибо за статью. Было интересно почитать. Но удивляет и огорчает полное отсутствие фамилий, ни администрации, ни работников. Людям, особенно много лет посвятившим этой работе, было бы приятно увидеть свои имена, тем более что сад был отмечен “лепшай дашкольнай установай адукацыі ў раёне”.
Кстати, фото не автора.