Дзень кліента ў Высокім

26 кастрычніка на базе аддзялення 115/142 у Высокім з нагоды 90-годдзя ААТ «АСБ Беларусбанк» быў арганізаваны Дзень кліента. У мерапрыемстве былі задзейнічаны спецыялісты ўсіх службаў Цэнтра банкаўскіх паслуг (ЦБП) філіяла №115. Наведалі банк і спецыялісты Камянецкага аддзялення. У гэты дзень кожнаму наведвальніку былі ўручаны памятныя падарункі з юбілейнай сімволікай і лагатыпам банка, распаўсюджаны буклеты аб новых паслугах. Жадаючыя набывалі мерныя зліткі золата, папаўнялі рахункі і знаёміліся з новымі паслугамі банка.

Выконваючы абавязкі дырэктара ЦБП Анатолій Раманчук падкрэсліў:

– “Заўсёды побач” – такі наш дэвіз. Практычна кожная сям’я карыстаецца нашымі паслугамі. Мы дабіліся таго, што банк заслужана завуць народным. Нацэлены на тое, каб максімальна ўлічыць інтарэсы ўкладчыкаў, трымальнікаў банкаўскіх картак, рабіць нашы паслугі для кліентаў больш простымі, хуткімі і выгаднымі. Цяпер праводзіцца акцыя «Інтэрнэт-банкінг – бясплатна!». Трымальнікі пластыкавых картак у сістэме АРІП за камунальныя паслугі, хатні і мабільны тэлефоны, інтэрнэт, паслугі аховы і інш. Акрамя таго, з дапамогай інфакіёска можна здзейсніць перавод беларускіх рублёў з карт-рахунка на карт-рахунак, папоўніць электронны кашалёк, укладны рахунак, падключыць паслугу «Аўтааплата» і SMS-банкінг, паглядзець даведачную інфармацыю. Нядаўна з’явілася магчымасць аформіць падпіску на газету «Комсомольская правда» в Белоруссии». Расце папулярнасць паслугі набыцця праз інфакіёскі квіткоў на міжгароднія аўтобусныя зносіны. Банк вядзе актыўную і комплексную работу па развіцці інфрастуктуры абслугоўвання і павышэнні даверу да зручнасці безнаяўных плацяжоў. Таксама з 1 лістапада 2012 года па дзеючых укладах налічваецца заахвочвальны дадатковы прыбытак.

Пастаянныя кліенты «Беларусбанка» наведвалі аддзяленне не толькі для таго, каб скарыстацца паслугамі, але і проста павіншаваць супрацоўнікаў банка з юбілеем. Міхаіл Якаўлевіч Аксянюк прыйшоў з букетам кветак, каб выказаць цёплымі словамі ўдзячнасць калектыву:

– Я аддаю перавагу «Беларусбанку». Сюды прыходжу атрымаць пенсію, купіць аблігацыі, пакласці грошы на тэлефон. А ў Высокаўскае аддзяленне ўдвая прыемна ісці. Тут такія ўважлівыя супрацоўнікі, штораз пакідаю банк з добрым настроем. Прафесійнае і якаснае абслугоўванне, шырокі спектр прапануемых паслуг – усё тут на вышэйшым узроўні. І ад усёй душы жадаю «Беларусбанку» надзейных кліентаў, развіцця і росту!

Падрыхтавала Анастасія ЯНКІНА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий