Абаронцы Айчыны не старэюць. Упэўніцца ў гэтым маглі ўсе, хто завітаў 22 лютага ў Дом сумеснага самастойнага пражывання для пажылых грамадзян у Дзмітровічах.
Да дзядуль, якія жывуць тут, з нагоды свята – Дня абаронцаў Айчыны – прыйшлі з канцэртнай праграмай шматлікія госці як з аграгарадка, так і з райцэнтра.
Пасля ўступнага слова загадчыка філіяла Камянецкага ТЦСАН дом сумеснага самастойнага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту Таццяны Натчук да мікрафона ва ўтульнай зале выйшла вядучая – загадчыца аўтаклуба ДУК “Камянецкая раённая клубная сістэма” Таццяна Гурынчук. І першымі мужчын віншавалі самыя юныя ўдзельнікі канцэрта, вучні мясцовай сярэдняй школы, што займаюцца вакалам у Дзмітровіцкім СДК – хор выканаў задорную песню, пасля чаго дзеці ўручылі дзядулям, што прысутнічалі ў зале, зробленыя сваімі рукамі тэматычныя сувеніры.
Потым юныя салісткі Варвара Кос (у форме ваенных гадоў) і Ганна Ятчук прадставілі асобныя музычныя нумары, а Лізавета Натчук прачытала верш, слухаць які без слёз было практычна немагчыма.
Наступнымі на імправізаваную сцэну выйшлі госці з Каменца. Клуб аматараў песні “Калінушка” пад кіраўніцтвам Ірыны Козел парадаваў добрымі, душэўнымі песнямі (іх “Катюшу” спявалі ўсе разам!) і развесяліў слухачоў гумарыстычнай сцэнкай. За музычнае афармленне нумароў артыстаў адказваў гукааператар Дзмітровіцкага СДК Сяргей Мартынюк.
Свята завяршылася на мажорнай ноце, пакінуўшы ў душах яго ўдзельнікаў толькі радасць. Са святам вас, нашы абаронцы!
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце