Дзевятнаццаць дзён “Затейника”

S6000810Летнік пад такой назваў дзейнічаў у чэрвені пры цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Каменец.

Яго наведвальнікі – хлопчыкі і дзяўчынкі – плялі вырабы з бісеру, ладзілі выставу “Мой любімы гадаванец”, наведвалі басейн у спарткомплексе, кінатэатр, музей “Камянецкая вежа”, схадзілі ў паход у Прускаўскі лес, сустрэліся з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях… Тут праходзілі дні кветак, рэкордаў, танцаў, падарожжаў, разумнікаў і разумніц, нават моды. Пад кіраўніцтвам уважлівых педагогаў дзеці спасцігалі новае, праяўлялі свае таленты і здольнасці, а за асаблівыя поспехі атрымлівалі “затейники” (своеасаблівая “валюта” летніка), за якія можна было прыдбаць падарунак. Разам з тым знаходзіўся час і для падрыхтоўкі выніковага канцэрта “Кто во что горазд”, што адбыўся 19 чэрвеня. Песні, танцы, уласныя вершы, гульні і мора смеху… А напрыканцы – сумеснае фота на памяць. Лета працягваецца!

Настасся НАРЭЙКА.

Фота Алены ВАЛЧОК.

Добавить комментарий