Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Якубу Коласу і Янку Купалу, прайшоў у СШ №2 г.Каменец. Вучні выправіліся ў завочнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю класікаў, падрыхтавалі класную гадзіну “Беларускім песнярам прысвячаецца”, паглядзелі літаратурную кампазіцыю “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”, удзел у якой прымаў наш зямляк Іван Жытко, паказалі свае веды падчас інтэлектуальнай гульні “Я.Коласу і Я.Купалу прысвячаецца”.