Каменец, я люблю цябе!

Гэтыя чатыры словы 23 ліпеня чуліся з усіх бакоў, чыталіся на тварах – літаральна луналі ў паветры. Ды і як інакш, калі горад святакаваў 740-годдзе, а раён, цэнтрам якога ён з’яўляецца, – сваё вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў… Святочныя мерапрыемствы кругам абступілі Камянецкую вежу. Прычым, такі масавы “набег” гараджан і гасцей быў ёй толькі ў радасць.

Перш-наперш былі ўскладзены кветкі да брацкай магілы. Сярод іх былі і тыя, што прынеслі сюды ў знак несмяротнай памяці і пашаны госці з Польшчы – намеснік старасты Гайнаўскага павета Ядзвіга Дамброўская і супрацоўнікі староства.

День города в Каменце_1

Гости из Польшы
Гости из Польшы

Тым часам на сцэне ля вежы ўрачыста адкрывалася свята, якое распачаў віншавальным словам старшыня райвыканкама Валянцін Зайчук. Пані Ядзвіга далучылася да пажаданняў і ўручыла Каменцу падарунак – пано з сімвалічнай выявай зубра.

Тэатралізаванае прадстаўленне і багатая канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці горада і раёна парадавалі арыгінальнасцю і разнастайнасцю. На сцэну то выплывалі чароўныя дамы ў старажытных строях, то выстройваліся перад мікрафонамі спевакі ў беларускіх народных уборах, то высыпалі вясёлым гуртам юныя танцоры ў яркіх касцюмах усіх колераў вясёлкі…

День города в Каменце_3

День города в Каменце_4

Калі канцэрт завяршыўся і сцэна часова апусцела, вежы давялося пахвалявацца. На гадзіну з нечым яна нібыта вярнулася ў мінулае. Як? У гэтым дапамаглі прадстаўнікі рыцарскага клуба “Жалезны жолуд”.

Средневековый турнир
Средневековый турнир

Паядынкі ваяроў адбываліся пад дробным дажджом, праз які ласкава пазірала сонца. Пераможца вызначаны. Што ж. Трэба ўмець прайграваць… Пад тым жа дажджом танцавалі, як тады, у старадаўнія часы, артысты калектыву “Сярэднявечная паляна”. А потым усе, хто пажадаў, змаглі далучыцца да іх падчас майстар-класа. У коле былі і дарослыя, і дзеці.

А шостай гадзіне сцэна пры вежы ажыла зноў. На яе выйшаў народны тэатр гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”, пад выступленне якога гледачы літаральна плакалі ад смеху.

Хмелевские волоцуги
Хмелевские волоцуги

Адпусціўшы гасцей з Жабінкі (што было не так проста), яны паглядзелі канцэрт гурта “PROвакацыя”, удзельнікі якога прыехалі для выступлення ў Каменцы ажно з Мінска. Дыскатэка ля вежы і феерверк завяршылі гэты насычаны ліпеньскі дзень.

І ўсё? – спытаеце вы. Дзе там! Свята не мела межаў. Вуліца Пагранічная нагадвала вялікі кірмаш. Тут працавалі падвор’і Высокаўскага гарадскога і сельсаветаў раёна, прадп рыемстваў рознай формы ўласнасці. Яны і спявалі, і частавалі, і забаўлялі. Чаго варта, напрыклад, адна толькі “Вярховіцкая мытня”, пропуск праз якую (не за так, зразумела) выдавала Баба Яга? Доктарка ў яркім парыку распытвала пра здароўе і раіла незвычайныя спосабы “лячэння”…

Гости из Войского сельского совета
Гости из Войского сельского совета

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Усевалада Ігнатоўскага прапаноўвала ўвазе гараджан выставы сваіх выданняў, дзіцячая школа мастацтваў хвалілася разнастайнымі работамі вучняў, кінатэатр “Мір” бясплатна запрашаў на сеансы дарослых і дзяцей, а стадыён – на спартыўныя спаборніцтвы. Да паслуг дзетак былі шматлікія атракцыёны, гульні ля школы нумар 1, арганізаваныя цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Каменец, конкурс малюнкаў на асфальце (“карціны” юных мастакоў яшчэ доўга будуць радаваць вока гараджан).

Прогулки на дилижансе
Прогулки на дилижансе
Детские рисунки на асфальте
Детские рисунки на асфальте
Мастер резьбы по дереву Анатолий Турков
Мастер резьбы по дереву Анатолий Турков
Экстравагантные уличные музыканты
Экстравагантные уличные музыканты

Акрамя таго, падчас святкавання можна было пакатацца на кані і поні, у шыкоўным экіпажы, пачаствацца смачненькім (шашлыкі, марожанае, кіслародныя кактэйлі), заказаць партрэт ці малюнак на твары, набыць вырабы майстроў і рамеснікаў, паслухаць меладычную, медытатыўную музыку ля магазіна “Родны кут”… А на стадыёне “Колас” адбыўся конкурс “АўтаЛэдзі-2016”

Якая выснова? Свята сёлета адназначна адбылося. І мы ўсе гаворым табе, Каменец: “Мы любім цябе!”

Настасся НАРЭЙКА. Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий